Перайсці да зместу

Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк
Нараджэнне 6 лістапада 1971(1971-11-06) (53 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год на варце граніцы» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк (6 лістапада 1971, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2021). Генерал-маёр міліцыі (2023)[1].

Нарадзіўся 6 лістапада 1971 года ў Мінску.

У 1989—1991 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У органах унутраных спраў з 1993 года. У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Затым служыў камандзірам узвода, з 1996 па 2002 гады — камандзірам асобнай роты ДПС УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь[2].

Па лістапад 2006 года ўзначальваў аддзел ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама[2].

З лістапада 2006 па студзень 2008 года — начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска[2].

Са студзеня 2008 года па май 2016 года — начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МГБ ГУУС Мінскага гарвыканкама[2].

26 мая 2016 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].

25 кастрычніка 2021 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[4][5].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Карзюка ў амерыканскі санкцыйны спіс[6]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[7].

Гуляе ў аматарскай хакейнай камандзе.

Зноскі