Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (Беларусь)
Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. | ||
Падставы ўзнагароджання |
1. За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця і здароўя людзей; 2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні, якія садзейнічалі паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых і службова-баявых задач па спыненні злачынных і іншых процізаконных дзеянняў; 3. за ўмела арганізаваныя і ажыццёўленыя дзеянні па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў; 4. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю; 5. за актыўны ўдзел і дапамогу органам унутраных спраў і падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі. |
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве грама́дскага пара́дку» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца:
- За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця і здароўя людзей;
- За ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні, якія садзейнічалі паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых і службова-баявых задач па спыненні злачынных і іншых процізаконных дзеянняў;
- За ўмела арганізаваныя і ажыццёўленыя дзеянні па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў;
- За ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю;
- За актыўны ўдзел і дапамогу органам унутраных спраў і падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў воінскай службе».