Дзмітрый Пятровіч Агіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Пятровіч Агіцкі
Шаблон:Lang-ХХ
Дзмітрый Агіцкі (1990)
Дзмітрый Агіцкі (1990)
Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1908(1908-10-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 кастрычніка 1994(1994-10-05) (85 гадоў)
Альма-матар:

Дзмітрый Пятровіч АГІЦКІ (руск.: Дмитрий Петрович Огицкий; 26 кастрычніка 1908, Пецярбург — 5 кастрычніка 1994, Шчучын) — прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Нарадзіўся ў сям'і святара і настаўніцы, сям'я часта мяняла месцы жыхарства. У 1915 годзе бацька — святар Пётр Агіцкі, быў пераведзены ў пасёлак Селявічы (цяпер Гродзенская вобл.), затым ва Уладзімір, потым змяніў яшчэ некалькі месцаў служэння. Урэшце, летам 1921 года сям'я асела ў Селявічах. У 1922 годзе 13-гадовы Дзмітрый Агіцкі паступіў у 5-ы клас Літоўскай духоўнай семінарыі, у 1927 годзе — на Праваслаўнае багаслоўскае аддзяленне Варшаўскага ўніверсітэта (Studium Teologji Pravoslawnej Universytetu Warszawskego), пасля сканчэння якога паступіў ва Універсітэт Стэфана Баторыя. Адначасова з вучобай ва ўніверсітэце Д. Агіцкі выкладае ў Віленскай духоўнай семінарыі.

Пасля далучэння Прыбалтыкі і Заходняй Беларусі да СССР, Д. П. Агіцкі перабіраецца ў Шчучын (Гродзенскай вобл.), дзе служыць яго бацька. Выкладаў у пачатковай школе, а па нядзелях разам з вучнямі спяваў у царкоўным хоры. Пасля 2-й сусветнай вайны, калі на тэрыторыі СССР пачалі адкрывацца Духоўныя школы, Д. П. Агіцкі прызначаны выкладчыкам Жыровіцкай (у 1947), а затым Стаўрапольскай Духоўнай семінарыі. У 1960 годзе Стаўрапольскую семінарыю закрылі, у пошуках працы Д. П. Агіцкі едзе ў Патрыярхію і атрымлівае прызначэнне ў Жыровіцкую семінарыю. У 1966 годзе Агіцкі пераходзіць у Маскоўскую духоўную семінарыю і акадэмію, дзе выкладае грэчаскую мову. Неўзабаве становіцца загадчыкам аспірантурай МДА, членам рэдкалегіі «Богословских трудов», членам Камісіі Сіноду па пытаннях хрысціянскага адзінства, атрымлівае навуковую ступень магістра і званне прафесара.

Пасля выхаду на пенсію (1976), летам 1982 года Д. П. Агіцкі пераязджае ў бацькоўскі дом у Шчучын. Апошнія гады жыцця былі азмрочаныя жыццёвымі цяжкасцямі. Яшчэ ў 1949 годзе Д. П. Агіцкі пасяліў у сваім доме сям'ю рэпрэсаванага протаіерэя Барыса Ясінскага, свайго таварыша па Віленскай семінарыі. Сам Агіцкі ў бацькоўскім доме амаль не жыў, бо выкладаў у Жыровічах, Стаўрапалі, Сергіевым Пасадзе. Вярнуўшыся ў Шчучын, стары прафесар трапіў пад ганенні з боку людзей, якім ён калісьці даў прытулак.

Узнагароджаны ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра 3-й ступені (1971), 2-й ступені (1976).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кравецкий А. Г. Переписка Д. П. Огицкого с епископом Афанасием (Сахаровым) // Журнал Московской Патриархии. Москва, 1997. № 7. — С. 66-79.