Дзмітрый Васілевіч Раўнейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Раўнейка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Раўнейка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Раўнейка
Нарадзіўся 13 мая 1980(1980-05-13)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сцяг Беларусі Беларусь
Пасада трэнер па фізпадрыхтоўцы
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1996 — 1999 Сцяг Беларусі Нёман-2 (Гродна) 60 (0)
1998 — 2002 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 110 (8)
2003 — 2005 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 32 (1)
2004   Сцяг Расіі Ротар (Валгаград) 6 (1)
2006 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 11 (1)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 30 (0)
2008 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 29 (0)
2009 — 2014 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 132 (3)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 13 (0)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь 8 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) трэнер
2018 — Сцяг Беларусі Беларусь трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Дзмітрый Раўнейка (нар. 30 мая 1980, Гродна) — былы беларускі футбаліст, абаронца, пасля заканчэння кар’еры — трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Беларусі.

З’яўляецца рэкардсменам гродзенскага «Нёмана» па колькасці праведзеных матчаў у беларускай Вышэйшай лізе (272).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», гуляў там у 1998—2002 гадах, потым гуляў у Расіі, з 2006 года зноў выступаў за родны клуб (з перапынкам у 2008, калі быў іграком магілёўскага «Дняпра»). У 2011—2012 гадах быў капітанам гродзенскай каманды.

Сезон 2013 распачаў, забіў па голу ў першых двух матчах (у браму мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны»). Пасля ўжо галамі не адзначаўся, але трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам і саступаў яе маладым ігракам.

У сезоне 2014 працягваў гуляць правым абаронцам. У жніўні і верасні 2014 года не гуляў з-за траўмы. 29 лістапада 2014 года ў матчы з «Белшынай» зламаў рабро ў сутыкненні[2], але застаўся на полі і пры ліку 0:2 на карысць «Белшыны» забіў гол, які паклаў пачатак перамозе «Нёмана» (выніковы лік 5:2). Гэты матч стаў апошнім у кар’еры Дзмітрыя.

У студзені 2015 года з’явілася інфармацыя, што Раўнейка можа пакінуць «Нёман»[3]. Дзмітрый адсутнічаў у камандзе падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, падтрымліваючы форму самастойна[4]. У сакавіку 2015 галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Саладоўнікаў заявіў, што Раўнейка не будзе выступаць у «Нёмане» ў сезоне 2015[5]. У выніку Дзмітрый, завяршыўшы кар’еру, перайшоў на трэнерскую працу.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў 8 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры атрымаў трэнерскую ліцэнзію і стаў працаваць у Акадэміі БФФ. У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[6]. У кастрычніку 2018 года стаў трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі, замяніўшы Юрыя Жаўнова[7]. У чэрвені 2019 года, пасля прызначэння новым галоўным трэнерам зборнай Міхаіла Мархеля, застаўся ў яго штабе[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996 Д3 Нёман-2 Сцяг Беларусі 27 0
1997 Д3 Нёман-2 Сцяг Беларусі 17 0
1998 Д3 Нёман-2 Сцяг Беларусі 15 0
1998 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 9 1
1999 Д3 Нёман-2 Сцяг Беларусі 1 0
1999 Д1 Нёман-Белкард Сцяг Беларусі 24 5
2000 Д1 Нёман-Белкард Сцяг Беларусі 28 0
2001 Д1 Нёман-Белкард Сцяг Беларусі 23 0
2002 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 26 2
2003 Д1 Тарпеда Сцяг Расіі 19 1
2004 (1) Д1 Тарпеда Сцяг Расіі 13 0
2004 (2) Д1 Ротар Сцяг Расіі 6 1
2005 Д1 Тарпеда Сцяг Расіі 0 0
2006 (1) Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 11 1
2006 (2) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 13 0
2007 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 17 0
2008 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 29 0
2009 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 26 0
2010 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 33 0
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 8 0
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 18 0
2013 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 24 2
2014 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]