Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін
Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін (1915—1944) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітрый Рэдзькін нарадзіўся 10 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Панікавец (цяпер — Апушкіна Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на Макееўскім металургічным заводзе імя С. М. Кірава. У 1941 годзе Рэдзькін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].
Да лютага 1944 года старшы сяржант Дзмітрый Рэдзькін быў памочнікам камандзіра ўзвода 350-га стралковага палка 96-й стралковай дывізіі 48-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. У ноч з 1 на 2 лютага 1944 года Рэдзькін падняў свой узвод у атаку на вышыню 142,7 на паўднёвым-ўсходзе ад пасёлка Шацілкі (цяпер — Светлагорск). У крытычны момант бою ён кінуўся на замінаваны бруствер варожай траншэі, загінуўшы пры гэтым. Дзякуючы яго самаахвяравання ўзвод здолеў захапіць траншэі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Замосце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы сяржант Дзмітрый Рэдзькін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].
У гонар Рэдзькіна названая вуліца ў Макееўцы і ўсталяваны бюст у Светлагорску[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Фролов П. И., Пирогов В. А., Макушев А. Ф. Боевое созвездие орловцев. — Минск, 1985.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Лівенскім павеце
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Светлагорскім раёне
- Пахаваныя ў Светлагорскім раёне
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці