Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч
Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч | |
---|---|
Нараджэнне |
13 лістапада 1882 ці 13 (25) лістапада 1882 |
Смерць |
18 чэрвеня 1938 (55 гадоў) ці 28 чэрвеня 1938 (55 гадоў) |
Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч (1(13).11.1882, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер горад Капыль — 28 чэрвеня 1938) — рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1882 годзе ў Капылі.
3 1901 года працаваў у канцылярыях станавых прыставаў у Брагіне, Капылі, Юравічах. 3 1904 года ў эміграцыі ў Амерыцы, чорнарабочы. У 1906—1907 і ў 1914—1917 у арміі, у 1908—1914 гадах канторшчык страхавога таварыства «Расія». Са студзеня 1918 года сакратар Слуцкага павятовага аб’яднання кааператываў, у сакавіку—маі 1918 года ў канцлагеры за бальшавіцкую прапаганду сярод нямецкіх салдат. 3 верасня 1918 года рэдактар, намеснік загадчыка, загадчык аддзела Белнацкома. У студзені — лютым 1919 года камісар сацыяльнага забеспячэння ў Часовым рэвалюцыйным рабоча-сялянскім урадзе БССР. 3 сакавіка 1919 года член калегіі Наркамата сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР, з мая старшыня Капыльскага і Клецкага валасных выканкамаў. 3 верасня 1919 года сакратар павятовага выканкама і адначасова сакратар рэўкама, старшыня павятовага камітэта партыі, загадчык зямельнага аддзела горада Духаўшчына Смаленскай губерні. 3 лютага 1922 года старшыня Ігуменскага павятовага выканкама, з верасня 1923 сакратар Ігуменскага павятовага камітэта партыі бальшавікоў. 3 сакавіка 1924 года — наркам унутраных спраў БССР, са жніўня 1924 года сакратар ЦВК БССР, адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР, са жніўня 1927 года — старшыня Упраўлення дзяржаўнага страхавання БССР. 3 пачатку 1930-х гадоў — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы АН БССР, пазней картатэкар Мінскага аддзела Беларускай канторы Усесаюзнага акцыянернага таварыства па забеспячэнні сельскай гаспадаркі сродкамі вытворчасці.
Кандыдат у члены Кантрольнай камісіі КП(б)Б у 1923—1924 гадах, член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1925—1927, член ЦК КП(б)Б у 1929—30. Член ЦВК БССР у 1919, 1921—1931 гадах, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1924—1927 гадах. Член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (1919).
25 студзеня 1938 года арыштаваны, 28 чэрвеня 1938 года асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «як агент германскіх і польскіх разведорганаў» да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў снежні 1958 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарнушэ́віч Дзмітрый Сілыч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Я. Фалей. Чарнушэвіч Дзмітрый Сілыч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў Капылі
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў Мінску
- Асобы
- Члены ЦК КПБ
- Члены Прэзідыума ЦВК БССР
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
- Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
- Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
- Народныя камісары сацыяльнага забеспячэння БССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР