Беларускі нацыянальны камісарыят

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Белнацком)
Jump to navigation Jump to search

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) — аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей (Наркамнац) СНК РСФСР. Старшыня А. Р. Чарвякоў. Камісарыят працаваў у Петраградзе (з 31.1(13.2).1918 да сакавіка 1918), пазней у Маскве (да сакавіка 1919). Быў створаны дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР, з удзелам Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, Віцебску, Саратаве, Смаленску. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўрада БНР — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Белнацкам ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы «Беларуская хатка» ў Петраградзе, «Беларус» у Маскве, выходзіла газета «Дзяннiца», часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», а таксама быў арганізаваны Беларускі народны ўніверсітэт.

Удзельнічаў у абвяшчэнні ССРБ (1919).

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторык Анатоль Вялікі акрэсліў «белнацкамунізм» як імкненне пабудаваць савецкую, але нацыянальна арыентаваную краіну. У той час былі дзеячы, якія імкнуліся пабудаваць краіну пад патранатам часовай нямецкай улады, былі тыя, хто падначальваўся савецкай уладзе, а іншыя — вялі актыўную працу сярод мільёна беларусаў-бежанцаў, якія апынуліся ў Расіі. Але, па сутнасці, хоць і рознымі спосабамі, але ўсе яны імкнуліся да адной і той жа мэты[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]