Дзмітрый Фёдаравіч Вайстроў
Дзмітрый Фёдаравіч Вайстроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Грамадзянства | |
Род войскаў | партызаны |
Гады службы | 1941-44 |
Камандаваў | групай партызанскіх атрадаў |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Дзмітрый Фёдаравіч Вайстроў (7 лістапада 1906, в. Добрая, Горацкі раён — 2001) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялян. Працоўны шлях пачаў у 1923 у в. Добрая лесарубам Смаленскага лесанарыхтоўчага трэста. З 1927 загадчык райпалітасветы Горацкага райвыканкама, у 1930—1932 старшыня Рэкценскага сельсавета[2].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінуты ў тыле ворага. У партызанах з кастрычніка 1941 — стварыў партызанскую групу, на чале якой дзейнічаў у Горацкім і Дубровенскім раёнах[2]. З лютага 1942 года камандзір групы, атрада, в. а. камандзіра брыгады, камандзір групы атрадаў, са жніўня 1943 года член Мсціслаўскага падпольнага РК КП(б)Б, у студзені-чэрвені 1944 камісар 61-й партызанскай брыгады[1].
З кастрычніка 1944 па 1957 год на партыйнай рабоце ў Жлобінскім і Стрэшынскім раёнах[1][2].
Напісаў кнігу ўспамінаў «В горецком редколесье» (1986)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978)[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч // БелСЭ. Т. 2. — Мн.,1970. — С. 560.
- Стальмашонак І. У Горацкім рэдкалессі / І. Стальмашонак // Ленінскі шлях (Горкі). — 1987. — 6 жн.
- У горацкім рэдкалессі // Магілёўская праўда. — 1984. — 11 лют.