Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка
Дата нараджэння 8 лістапада 1919(1919-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1942(1942-09-26) (22 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка (1920, вёска Следзюкі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 26 верасня 1942) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 3 курсы Мінскага палітэхнічнага тэхнікума ў 1937 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка старшы лейтенант Д. Я. Аскаленка вызначыўся пры абароне Ленінграда; адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. У паветраных баях над Ленінградам ён асабіста збіў 14 самалётаў праціўніка, 10 — у групавых баях. Загінуў у паветраным баі 26.9.1942 г.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем героя названы эскадрылля, у якой ён ваяваў, вуліцы ў Ленінградзе і Быхаве, завулак у Быхаве; у в. Следзюкі на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абаронца Ленінграда // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БелСЭ, 1990.- С. 269.
  • Аскаленка Д. Я. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя.- Мн.: БелСЭ, 1990.- С. 45.
  • Оскаленко Д. Е. // Герои Советского Союза: Краткий биографический справочник в 2 т. Т.2.- М.: Воениздат, 1988.- С. 211.