Перайсці да зместу

Дзьёрдзь Далаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзьёрдзь Далаш
György Dalos
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1943(1943-09-23)[1][2][…] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Anna Dalos[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык
Гады творчасці з 1985
Жанр раман, навела
Мова твораў венгерская мова і нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзьё́рдзь Да́лаш (венг.: György Dalos; нар. 23 верасня 1943(1943-09-23)[1][2][…], Будапешт[3]) — венгерскі пісьменнік і гісторык. Піша на венгерскай і нямецкай мове.

Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што яго бацька памёр у 1945 годзе ў канцлагеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой сусветнай вайны. З 1962 па 1967 з'яўляецца студэнтам гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава. Пасля навучання вярнуўся ў родні горад Будапешт і пачаў працу ў музеі.

" Мае студэнцкія гады былі вялікім расчараваннем савецкай сістэмай менавіта на ўзроўні штодзённасці. У той жа час для мяне была вельмі вялікая, калі можна сказаць, чалавечая неспадзеўка, — гэта проста рускія, з якімі я пазнаёміўся. Памятаю, я яшчэ быў артадаксальным камуністам, і першымі, хто мне растлумачыў, што савецкая рэчаіснасць, гэта не тое, завошта выдае яе прапаганда, былі мае рускія сябры.
Інтэрв'ю на радыёстанцыі «Рэха Масквы», 9 ліпеня 2006
"

Кнігі Далаша перакладзены і выдадзены ў Англіі, Францыі, Даніі, Швецыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расіі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША і Галандыі. Лаўрэат некалькіх узнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльберта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі (2000).

  • 1983 «1985» — сіквел рамана Джорджа Оруэла «1984». Раман пачынаецца са смерці Вялікага Брата і адлюстроўвае прамежкавы перыяд паміж 1984 годам і больш аптымістычнае будучыняй. Адбываецца адыход ад артадаксальна-таталітарнай сістэмы, змена кіруючых колаў і атрымліваецца амаль перамога Еўразіі над паветранымі сіламі Акіяніі.
  • 1990 «Абразанне» (A körülmetélés)
  • 1993 «Пралетары Усіх Краін, Я прашу прабачэнні! (апошні жарт Усходняга блоку)» (Proletarier aller Lander, entschuldigt mich!(Ende des Ostblockwitzes))
  • 1996 «Госць з будучыні» (Vendég a jövőből) — гісторыя аднаго кахання пра адносіны Ганны Ахматавай і сэра Ісая Берліна.
  • 1999 «Сховішча Бога» (Der Gottsucher)
  • 2004 «Венгрыя ў арэхавай шкарлупіне. Гісторыя маёй краіны» (Ungarn in der Nusschale. Geschichte meines Landes)
  • 2006 «Смерць балатанскай брыгады» (Die Balaton Brigade)
  • 2006 «1956: Венгерскае паўстанне» (1956: Aufstand in Ungarn)
  • 2007 «Новае мастацтва» (Jugenstil)

Зноскі

  1. а б György Dalos // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б György Dalos // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118761137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.