Дзяніс Юр’евіч Коўба
| |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Юр’евіч Коўба | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Забойца[1] | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 верасня 1979[2][3] |
||||||||||||||||||||||||
Памёр |
18 лістапада 2021 (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Дзяніс Юр’евіч Коўба (6 верасня 1979, Віцебск, Беларуская ССР — 18 лістапада 2021, Масква) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Маці — беларуска, бацька — украінец. Пачаў гуляць у футбол у Віцебску. Пасля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы віцебскага «Лакаматыва» гуляў спачатку за дубль, а потым і за асноўны склад каманды. Па парадзе бацькі ў 1998 годзе Коўба з’ехаў ва Украіну, у кіраваградскую «Зорку», выступала тады ў вышэйшай лізе ўкраінскага чэмпіянату.
У канцы чэрвеня 2000 года самарскія «Крылы Саветаў» заключылі з Коўбам двухгадовы кантракт. 27 чэрвеня ён правёў за «Крылы» свой першы матч, выйшаўшы на 75 хвіліне сустрэчы з «Аланіяй» ва Уладзікаўказе замест Сяргея Ігнашэвіча.
10 сакавіка 2007 года Дзяніс Коўба правёў свой 200-ы матч у складзе «Крылаў Саветаў» (ва ўсіх спаборніцтвах), якім стала гульня 1-га тура чэмпіянату Расіі супраць падмаскоўных «Хімкаў».
30 верасня 2007 года ў гульні 25-га тура ў Маскве з «Дынама» згуляў за «Крылы Саветаў» 188 матч у чэмпіянатах Расіі і стаў аднаасобным рэкардсменам самарскага клуба па гэтым паказчыку.
29 ліпеня 2009 года Коўба перайшоў у чэшскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Пазней вярнуўся ў «Крылы Саветаў».
20 снежня 2011 года пакінуў самарскі клуб у сувязі з заканчэннем кантракта. У 2012 годзе гуляў за «Александрыю» і «Хімкі», пасля чаго завяршыў кар’еру.
У сакавіку 2013 года стаў трэнерам-селекцыянерам «Крылаў Саветаў»[4]. У другой палове 2017 года вярнуўся ў Беларусь, арганізаваўшы з Віталем Булыгам дзіцячую школу ў Мінску[5].
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Віцебска»[6]. У студзені 2020 года перайшоў на пасаду галоўнага трэнера дубля віцебскага клуба[7], у 2021 годзе зноў далучыўся да штабу асноўнай каманды. Пакінуў «Віцебск» у ліпені 2021 года[8]. У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў таксама за клуб «Гарадоцкія львы» ў Другой лізе.
У лістападзе 2021 года апынуўся ў рэанімацыі маскоўскай інфекцыйнай бальніцы № 2 з дыягназам COVID-19[9]. Памёр 18 лістапада 2021 года[10].
Зноскі
- ↑ Дзяніс па мянушцы «Каўбой». «Самарскі футбол», 12 сакавіка 2007 года.
- ↑ Denis Kovba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzyanis Kowba // FBref.com
- ↑ Денис Ковба стал тренером-селекционером в «Крыльях Советов»
- ↑ Булыга и Ковба открыли детскую школу
- ↑ Николай Вайтюховский: «В тренерский штаб Ясинского войдет Денис Ковба»
- ↑ Ковба возглавил дубль "Витебска"
- ↑ Ковба покинул тренерский штаб «Витебска»
- ↑ Экс-игрок «Крыльев Советов» Денис Ковба госпитализирован с COVID-19
- ↑ В 42 года ушел из жизни экс-полузащитник сборной Беларуси Денис Ковба
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Гарадоцкія львы
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Александрыя
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Спарта Прага
- Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
- Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19