Віталь Мікалаевіч Булыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віталь Булыга)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віталь Булыга
Vital Bulyga Tom.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Мікалаевіч Булыга
Нарадзіўся 12 студзеня 1980(1980-01-12)[1][2][3] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2002 Сцяг Беларусі Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 88 (21)
1996—1999   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 60 (15)
2002—2006 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 50 (4)
2003   Сцяг Расіі Уралан (Эліста) 8 (2)
2004   Сцяг Расіі Амкар (Перм) 21 (2)
2006—2007 Сцяг Расіі Том (Томск) 34 (2)
2008 Сцяг Расіі Прамень-Энергія (Уладзівасток) 30 (5)
2009 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 9 (1)
2010 Сцяг Расіі Салют (Белгарад) 20 (5)
2010 Сцяг Расіі Шыннік (Яраслаўль) 17 (2)
2011 Сцяг Расіі Жамчужына (Сочы) 15 (2)
2011—2012 Сцяг Расіі Газавік (Арэнбург) 25 (1)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 11 (4)
2013 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 22 (2)
2015 Сцяг Расіі Сахалін (Южна-Сахалінск) 13 (2)
2015 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 9 (0)
2016 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 14 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 12 (6)
2003—2008 Сцяг Беларусі Беларусь 37 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лістапада 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лістапада 2017
Commons-logo.svg Віталь Мікалаевіч Булыга на Вікісховішчы

Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980, Магілёў) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2008).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе — за барысаўскі БАТЭ. З 2002 года гуляў у чэмпіянаце Расіі за клубы Прэм’ер-лігі і Першай лігі. У расійскай Прэм’ер-лізе ўсяго правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў.

У жніўні 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у расійскі клуб «Газавік» з Арэнбурга, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расіі (другі дывізіён чэмпіянату Расіі). У канцы ліпеня 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[4], стаў адным з лідараў бабруйскай каманды.

У сакавіку 2013 года пасля дзесяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Дняпро». Стаў капітанам каманды, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да верасня, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы з «Гарадзеяй». У студзені 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны[5].

У сезоне 2014 заставаўся без клуба, у якасці аматара выступаў у клубе «Хімвалакно» ў чэмпіянаце Магілёва[6]. У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[7].

У ліпені 2015 года стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама». 24 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў «Дынама»[9].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[10]. Стаў капітанам бабруйскага клуба, у 14 матчах чэмпіянату забіў 6 галоў. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну»[11].

У ліпені 2017 года згуляў за «Тамбоў» у таварыскім матчы супраць «Крумкачоў», аднак пасля гэтага пацвердзіў сваё завяршэнне кар’еры[12]. Увосень 2017 года разам з іншым футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі Дзянісам Коўбам адкрыў дзіцячую школу ў Мінску[13], а ў студзені 2018 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Дынама»[14]. У красавіку 2018 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам дынамаўцаў[15]. У якасці спартыўнага дырэктара займаўся селекцыяй, у пачатку 2019 года падбіраў ігракоў, займаўся пошукамі новага галоўнага трэнера, якім у выніку стаў Раман Піліпчук. У чэрвені 2019 года пакінуў «Дынама»[16].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. у 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі — правёў 37 гульняў, забіў 8 галоў.

У 2008 годзе змяніў грамадзянства з беларускага на расійскае, аднак па-ранейшаму меў права гуляць за зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Vital Bulyga // FBref.com
  2. VITALI BULYGA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Vitali Bulyga // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Футбол. Виталий Булыга подписал контракт с "Белшиной"
  5. Виталий Булыга покинул "Днепр"
  6. Бывалый Булыга. Всегда говорю правду в глаза, отчего потом и страдаю
  7. Виталий Булыга подписал контракт с "Сахалином"
  8. Виталий Булыга подписал контракт с минским "Динамо"
  9. Булыга покинул минское "Динамо"
  10. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
  11. Карамушка, Рожок и Булыга покинули "Белшину"
  12. Футбол. Виталий Булыга: просмотр в "Тамбове"? Я закончил с футболом
  13. Футбол. Виталий Булыга и Денис Ковба открыли детскую школу. И получили поздравления от Виталия Кутузова
  14. Омельянчук вошел в тренерский штаб минского "Динамо", Булыга занял пост начальника команды
  15. Виталий Булыга - новый спортивный директор минского "Динамо"
  16. Минское "Динамо" объявило о расставании с Булыгой

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]