Дзяніс Юр’евіч Коўба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Коўба
Denis Kovba 2007.JPG
Дзяніс Коўба ў складзе «Крылаў»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Юр'евіч Коўба
Мянушка Забойца[1]
Нарадзіўся 6 верасня 1979(1979-09-06)[2][3] (41 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Пасада галоўны трэнер дубля
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 29 (0)
1998—2000 Украіна Зорка (Кіраваград) 36 (1)
2000—2009 Расія Крылы Саветаў (Самара) 247 (8)
2009—2010 Чэхія Спарта (Прага) 13 (0)
2010—2011 Расія Крылы Саветаў (Самара) 5 (0)
2012 Украіна Александрыя 6 (0)
2012 Расія Хімкі 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2007 Беларусь Беларусь 35 (2)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Беларусь Віцебск трэнер
2020— Беларусь Віцебск дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Дзяніс Юр’евіч Коўба (нар. 6 верасня 1979, Віцебск, Беларуская ССР) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу «Віцебска».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Маці — беларуска, бацька — украінец. Пачаў гуляць у футбол у Віцебску. Пасля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы віцебскага «Лакаматыва» гуляў спачатку за дубль, а потым і за асноўны склад каманды. Па парадзе бацькі ў 1998 годзе Коўба з’ехаў ва Украіну, у кіраваградскую «Зорку», выступала тады ў вышэйшай лізе ўкраінскага чэмпіянату.

У канцы чэрвеня 2000 года самарскія «Крылы Саветаў» заключылі з Коўбам двухгадовы кантракт. 27 чэрвеня ён правёў за «Крылы» свой першы матч, выйшаўшы на 75 хвіліне сустрэчы з «Аланіяй» ва Уладзікаўказе замест Сяргея Ігнашэвіча.

10 сакавіка 2007 года Дзяніс Коўба правёў свой 200-ы матч у складзе «Крылаў Саветаў» (ва ўсіх спаборніцтвах), якім стала гульня 1-га тура чэмпіянату Расіі супраць падмаскоўных «Хімкаў».

30 верасня 2007 года ў гульні 25-га тура ў Маскве з «Дынама» згуляў за «Крылы Саветаў» 188 матч у чэмпіянатах Расіі і стаў аднаасобным рэкардсменам самарскага клуба па гэтым паказчыку.

29 ліпеня 2009 года Коўба перайшоў у чэшскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Пазней вярнуўся ў «Крылы Саветаў».

20 снежня 2011 года пакінуў самарскі клуб у сувязі з заканчэннем кантракта. У 2012 годзе гуляў за «Александрыю» і «Хімкі», пасля чаго завяршыў кар’еру.

У сакавіку 2013 года стаў трэнерам-селекцыянерам «Крылаў Саветаў»[4]. У другой палове 2017 года вярнуўся ў Беларусь, арганізаваўшы з Віталем Булыгам дзіцячую школу ў Мінску[5].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Віцебска»[6]. У студзені 2020 года перайшоў на пасаду галоўнага трэнера дубля віцебскага клуба[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]