Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Пушылін)
Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін
Денис Володимирович Пушилін
Сцяг1-ы старшыня прэзідыума Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі Сцяг
15 мая 2014 года — ліпень 2014
Папярэднік пасада заснавана

Нараджэнне 9 мая 1981(1981-05-09) (42 гады)
Жонка Пушыліна Алена Сяргееўна
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна ДНР
Партыя
Член у
Адукацыя ДанНАБА
Дзейнасць палітык, wartime collaborator
Аўтограф Выява аўтографа
Гады службы 19992000
Прыналежнасць Наваросія, ДНР і Расія
Род войскаў Узброеныя сілы Украіны
Бітвы
Узнагароды
Сайт denis-pushilin.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін (укр.: Деніс Володимирович Пушилін; 9 мая 1981, Макееўка) — адзін з лідараў часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі, спікер Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі (з 15 мая 2014 года)[1], сустаршыня часовага ўрада Данецкай Народнай Рэспублікі (з 7 красавіка 2014 г.)[2][3]. Адзін з кіраўнікоў ўкраінскага аддзялення «МММ»[4][5][6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 мая 1981 года ў Макееўцы Данецкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме.[7]

У 1998 годзе скончыў Макееўскі гарадскi ліцэй. З 1999 года па 2000 год праходзіў службу ў Нацыянальнай гвардыі Украіны[7]. Скончыў данбаскую нацыянальную акадэмію будаўніцтва і архітэктуры (факультэт «эканоміка прадпрыемства»)[7].

З 2002 года працаваў у гандлёвай фірме «Солодке життя»[7]. З'яўляўся функцыянерам руху «МММ», быў валанцёрам, а затым, калі на аснове «МММ» была створана партыя, Пушылін стаў яе сябрам[6].

5 красавіка 2014 быў прызначаны намеснікам «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава[8], а затым узначаліў мітынг жыхароў Данецка[6]. 7 красавіка была абвешчаная Данецкая Народная Рэспубліка, Пушылін стаў адным з кіраўнікоў часовага ўрада ДНР[2].

29 красавіка уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕС[9].

15 мая быў ​​прызначаны старшынёй прэзідыума Вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі[1][10]. З сярэдзіны чэрвеня знаходзіўся ў Маскве. 18 ліпеня прыслаў заяву аб адстаўцы, якая была падтрымана «дэпутатамі» ДНР[11].

Зноскі

  1. а б Денис Пушилин избран спикером Верховного совета «Донецкой народной республики». Коммерсантъ (15 мая 2014).
  2. а б Лидер митингующих в Донецке заявил, что власти готовы к референдуму. РИА Новости (10 красавіка 2014).
  3. Глава уряду самопроголошеної Донецької народної республіки: «Зараз мені ніколи займатися МММ»
  4. Донецкий сепаратист Пушилин: нас объединяет русский мир. BBC (16 чэрвеня 2014).
  5. МММ шагает по Украине! Денис Пушилин получил удостоверение кандидата в депутаты! Общесистемный вебинар 11.11.13г.(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  6. а б в Новый лидер донецких сепаратистов оказался функционером МММ (руск.). // zn.ua (6 красавіка 2014).
  7. а б в г Автобиография Дениса Пушилина (укр.). Портал «МММВолонтёр» (25 лістапада 2013).
  8. Главой президиума ДНР избран Денис Пушилин. // Российская газета (19 мая 2014).
  9. Артем Филипенок, Александра Федотова. ЕС обнародовал новый санкционный список против России. (руск.) РБК, 29.04.2014
  10. Новая жизнь. ДНР формирует власть, собирает армию и открывает границы (руск.). Korrespondent.net (2013-05=16).
  11. http://korrespondent.net/ukraine/politics/3394404-hlava-dnr-pushylyn-ushel-v-otstavku