Данецкая Народная Рэспубліка
![]() | Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
| |||||
![]() Тэрыторыя ДНР (светла-зялёным — заяўленая, зялёным — фактычная)
| |||||
Гімн: «Вялікі Данбас: гонар і годнасць народа» | |||||
Заснавана | 7 красавіка 2014 | ||||
Афіцыйныя мовы | руская[1]. | ||||
Сталіца | Данецк[2] | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка[3] | ||||
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Прэм’ер-міністр |
Д. У. Пушылін (да 18.7.2014) А. Ю. Барадай (да 7.8.2014) | ||||
Дзярж. рэлігія | свецкая дзяржава[4] | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) |
2 291 019[5] чал. | ||||
Валюта | ₽ | ||||
Тэлефонны код | +380 62 | ||||
Часавыя паясы | UTC+3 |
Дане́цкая Наро́дная Рэспу́бліка (руск.: Донецкая Народная Республика), або скарочана ДНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Данецкай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.
Размешчана на Данецкім кражы і Прыазоўскім ўзвышшы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]28 лістапада 2004 года ў Севераданецку адкрыўся з’езд дэпутатаў , прыхільнікаў Віктара Януковіча, якія асудзілі масавыя пратэсты ў Кіеве і заявілі пра неабходнасць стварыць аўтаномнае ўтварэнне ў складзе Украіны для абароны жыхароў усходу краіны[6].
У снежні 2005 года ў Данецкай вобласці была створана грамадская арганізацыя «Данецкая рэспубліка », якая выступала за федэралізацыю Украіны з утварэннем у яе складзе аўтаноміі. Удзельнікі руху звярталіся да памяці пра Данецка-Крыварожскую рэспубліку, што існавала ў гады Грамадзянскай вайны.
У лістападзе 2007 года суд забараніў дзейнасць арганізацыі «Данецкая рэспубліка». Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу супраць кіраўніцтва арганізацыі за заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны[7][8].
Абвяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне ў 2014 годзе, арганізаванага прыхільнікамі еўраінтэграцыі, насельніцтва паўднёва-ўсходніх абласцей краіны, у асноўным рускамоўнае, адмовілася падпарадкоўвацца новым уладам. У Данецкай і Луганскай абласцях пачаліся масавыя пратэсты, было сфармавана народнае апалчэнне.

6 красавіка мітынгоўцы захапілі будынак абласной адміністрацыі. На наступны дзень самаабвешчаныя дэпутаты так званага «Народнага савета » абвясцілі Данецкую народную рэспубліку і прызначылі дату рэферэндуму аб яе дзяржаўнай самастойнасці. У канцы красавіка была абвешчана і Луганская народная рэспубліка.
11 мая 2014 года ў ДНР і ЛНР прайшлі рэферэндумы аб самавызначэнні. На галасаванне прыйшлі 75 % (у Данецкай вобласці) і 81 % (у Луганскай вобласці) жыхароў, з якіх амаль 90 % выказаліся за суверэнітэт рэспублік[9][10].
Супрацьстаянне ўладам Украіны
[правіць | правіць зыходнік]
Улады Украіны абвінавацілі пратэстоўцаў у сепаратызме. Яшчэ 7 красавіка 2014 года в. а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў паведаміў пра стварэнне «антыкрызіснага штаба» і пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў супраць тых, хто ўзяў у рукі зброю». Аднак пратэсты не спыніліся.
13 красавіка 2014 года Турчынаў паведаміў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «прыняў пастанову пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны» на ўсходзе краіны. Улады запатрабавалі ад пратэстоўцаў да 14 красавіка разблакаваць захопленыя будынкі і скласці зброю, але гэты ўльтыматум быў адкінуты.
15 красавіка 2014 года Турчынаў заявіў, што ўначы на поўначы Данбаса пачалася «сілавая фаза» антытэрарыстычнай аперацыі. Неўзабаве ў рэгіёне пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем цяжкай бронетэхнікі і авіяцыі, пры гэтым інтэнсіўнасць канфлікту пастаянна ўзрастала.
Узброены канфлікт, які пачаўся ў 2014 годзе, працягваўся восем гадоў. Па дадзеных ААН, за гэтыя гады на паўднёвым усходзе Украіны загінулі каля 14 тыс. чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку каля 3,5 тыс. цывільных асоб, звыш 30 тыс. атрымалі раненні. Каля 2 млн чалавек сталі вымушанымі перасяленцамі (уключаючы бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб)[11].
Мінскія пагадненні
[правіць | правіць зыходнік]Пры пасярэдніцтве АБСЕ, Расіі, Германіі і Францыі бакі ў верасні 2014 года і ў лютым 2015 года дамовіліся узгадніць план мірнага ўрэгулявання і спыненне агню. Важным пунктам пагадненняў стала патрабаванне правядзення Украінай рэформы па дэцэнтралізацыі ўлады, у тым ліку прыняцце закона пра асаблівы статус Данбаса[11].
Пачатак расійска-ўкраінскай вайны
[правіць | правіць зыходнік]21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР і даручыў расійскім узброеным сілам забяспечыць функцыі па падтрыманні міру ў рэспубліках. У той жа дзень Уладзімір Пуцін, Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік падпісалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе, у тым ліку ваеннай.
24 лютага 2022 года Расія пачала так званую «Спецыяльную ваенную аперацыю» на тэрыторыі Украіны. У ходзе баявых дзеянняў пад кантроль УС РФ перайшлі таксама вялікая частка Запарожскай і Херсонскай абласцей[11].
Анексія
[правіць | правіць зыходнік]23-27 верасня 2022 года ў рэспубліках Данбаса, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай абласцях былі арганізаваны рэферэндумы па пытанні ўваходжання гэтых тэрыторый у склад Расіі. Пераважная большасць выказалася за ўваходжанне ў РФ: у ДНР — 99,23 % удзельнікаў рэферэндуму пры яўцы 97,51 %, у ЛНР — 98,42 % пры яўцы 94,15%, у Запарожжы — 93,11 % пры яўцы 85,4 %, у Херсонскай вобласці — 87,05 % пры яўцы 76,86 %.
30 верасня 2022 года ў Маскве былі падпісаны дамовы аб уваходжанні чатырох рэгіёнаў у склад РФ. 4 кастрычніка кіраўнік расійскай дзяржавы падпісаў федэральныя канстытуцыйныя законы аб прыняцці ДНР і ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей у Расійскую Федэрацыю, як яе новых суб’ектаў[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ria.ru
- ↑ Канстытуцыя Данецкай народнай рэспублікі, арт. 60 Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Канстытуцыя Данецкай народнай рэспублікі, арт. 6 Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Канстытуцыя Данецкай народнай рэспублікі, арт. 9Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Численность населения Донецкой Народной Республики на 1 сентября 2018 года (руск.)(недаступная спасылка). Главстат ДНР (1 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 28 красавіка 2019.
- ↑ 10 лет назад ДНР и ЛНР объединились в борьбе с Украиной. Как на конфликт в Донбассе повлияли события 100-летней давности? (руск.)
- ↑ Общественное движение «Донецкая республика» (руск.)
- ↑ Проект «Донецкой Республики» на Украине существовал давно – еще при Ющенко (руск.)
- ↑ Год противостояния в Донбассе (руск.)
- ↑ История вхождения новых регионов в состав России (руск.)
- ↑ а б в г История конфликта в Донбассе (руск.)