Дзяніс Васілевіч Шэліхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзяніс Шэліхаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Шэліхаў
Шелихов.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Васілевіч Шэліхаў
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1989(1989-06-23)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Грузіі Сабуртала
Нумар 16
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Украіны ДЮСШ-15 (Кіеў)
2003 Сцяг Украіны Сістэма-Борэкс (Барадзянка)
Клубная кар’ера*
2007 — 2016 Сцяг Украіны Дняпро (Дніпро) 11 (-14)
2009   Сцяг Украіны Дняпро-75 (Днепрапятроўск) 13 (-18)
2012   Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 8 (-10)
2013   Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 0 (0)
2017 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 9 (-14)
2018 Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 16 (-25)
2019 — Сцяг Грузіі Сабуртала (Тбілісі)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 1 (-1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 красавіка 2018.

Дзяніс Шэліхаў (нар. 23 чэрвеня 1989, Херсон, УССР) — украінскі футбаліст, брамнік грузінскага клуба «Сабуртала».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ-15 (Кіеў), трэніраваўся ў заслужанага трэнера Украіны Аляксандра Мікалаевіча Пасекі. У 2003 годзе правёў некалькі гульняў у ДЮФЛ у складзе дзіцячай каманды клуба «Сістэма-Борэкс» (Барадзянка).

Пасля далучыўся да днепрапятроўскага «Дняпро», з 2007 года пачаў прыцягвацца да матчаў каманды дублёраў клуба. Восенню 2009 года абараняў браму каманды «Дняпро-75», якая выступала ў Другой лізе чэмпіянату Украіны. Вясной 2010 года некалькі разоў трапляў у заяўку галоўнай каманды «Дняпро» на матчы Прэм’ер-лігі як рэзервовы брамнік, аднак ні разу на поле не выходзіў.

У пачатку 2012 года далучыўся на ўмовах арэнды да луцкай «Валыні», у складзе якой дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе.

У чэрвені 2012 года рэзервовы галкіпер «Дняпро» Антон Канібалоцкі перайшоў у данецкі «Шахцёр», і кіраўніцтва днепрапятроўскага клуба вярнула Шэліхава з арэнды. Ужо 5 жніўня 2012 года Шэліхаў правёў свой першы афіцыйны матч у браме галоўнай каманды «Дняпро», у якім прапусціў адзін гол ад кіеўскага «Арсенала». Усяго да канца сезону 2012/2013 правёў на апошняй мяжы абароны днепрапятроўцаў 4 гульні. У другой палове 2013 года зноў быў арандаваны «Валынню», аднак не правёў ніводнай сустрэчы, і пазней доўгі час заставаўся рэзервовым брамнікам «Дняпро».

З пачатку сезону 2016/17 пачаў гуляць у «Дняпро» ў стартавым складзе. Аднак з-за памылак і няўдалай гульні Дзяніса з лістапада асноўным брамнікам дніпран стаў Андрэй Лунін[2]. 12 студзеня 2017 года пакінуў «Дняпро» ў статусе свабоднага агента[3].

У ліпені 2017 года перайшоў у беларускі клуб «Іслач»[4]. Неўзабаве стаў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[5].

У сакавіку 2018 года далучыўся да іншага беларускага клуба — дэбютанта Вышэйшай лігі сталічнага «Промня» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[6]. У першай палове сезону 2018 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Максімам Плотнікавым, з лета, пасля зыходу Плотнікава, замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, у канцы сезону стаў саступаць месца Арцёму Сароку. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Прамень»[7].

У студзені 2019 года стаў іграком грузінскага клуба «Сабуртала».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 лютага 2009 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Украіны, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Турцыі.

Зноскі

  1. Denys Shelikhov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Шеліхов: Вирішив, що у Другій лізі у мене не буде ніяких перспектив (укр.) . «UA-Футбол» (18 ліпеня 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
  3. «Дніпро» залишили сім футболістів (укр.) . «UA-Футбол» (12 студзеня 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
  4. Украинский голкипер Шелихов стал игроком "Ислочи" (руск.) . football.by (18 ліпеня 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
  5. Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь" (руск.) . football.by (24 лістапада 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
  6. Экс-голкипер "Ислочи" Шелихов перешел в "Луч" (руск.) . football.by (29 сакавіка 2018). Праверана 30 красавіка 2018.
  7. Шелихов покинул "Луч" по окончании срока контракта (руск.) . football.by (5 снежня 2018). Праверана 6 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]