Дзяржаўны савет Грэцыі
Дзяржаўны савет Грэцыі | |
---|---|
Συμβούλιο της Επικρατείας | |
Від | адміністрацыйны суд |
Інстанцыя | суд вышэйшай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Грэцыя |
Дата заснавання | 1929 |
Мовы справаводства | грэчаская |
Склад | прызначаецца Вышэйшым судовым саветам, старшыня і намеснікі прызначаюцца Кабінетам міністраў з ліку членаў савета |
Тэрмін службы | у старшыні і намеснікаў — 4 гады |
Членаў | 170 |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Панаётыс Пікраменас |
Уступіў на пасаду | 1 ліпеня 2009 года |
Зала пасяджэнняў | |
Будынак Дзяржаўнага савета Грэцыі — Арсакіян |
|
Месцазнаходжанне | Афіны |
Адрас | вуліца Панепістыміу 47-49[1] |
Сайт | |
http://www.ste.gr (грэч.) |
Дзяржаўны савет Грэцыі (грэч. Συμβούλιο της Επικρατείας) — адначасова адміністрацыйны орган і Вярхоўны адміністрацыйны суд Грэцыі. Такім чынам, яго роля дваістая. Дзяржаўны савет Грэцыі — член Асацыяцыі Дзяржаўных саветаў і Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі Еўрасаюза, а таксама Міжнароднай асацыяцыі Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі. Дзяржаўны савет размяшчаецца ў будынку Арсакіёна ў цэнтры Афін.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны савет узначальвае яе старшыня, які абіраецца з ліку членаў Савета ад Кабінету міністраў Грэцыі тэрмінам на чатыры гады. Суд складаецца са Старшыні Савета, 10 намеснікаў, 53 членаў (суддзяў), 56 асацыяваных саветнікаў (выкладчыкаў права) і 50 памочнікаў суддзяў[2], усе яны павінны быць выпускнікамі Нацыянальнай школы суддзяў.
Юрысдыкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны савет у Грэцыі ажыццяўляе сваю юрысдыкцыю праз Пленарныя пасяджэнні або ў шасці прававых палатах (Α, Β, Γ, Δ, Ε і ΣΤ). Кожная з палат можа складацца з пяці або сямі членаў. Юрысдыкцыя пленарных пасяджэнняў вызначаецца законам (Заканадаўчы дэкрэт 170/1973, артыкул 14), у той час як кампэтэнцыя палат вызначаецца законам і прэзідэнцкімі ўказамі, прапанаванымі міністрам юстыцыі пасля разгляду Савета.
Да кампэтэнцыі Дзяржаўнага савета адносіцца, у прыватнасці, наступнае:
- Адмена нарматыўных актаў і пастаноў адміністрацыйных органаў улады з прычыны парушэння імі закону або перавышэння ўладных паўнамоцтваў;
- Перагляд пастаноў ніжэйшых па ўзроўню адміністрацыйных судоў;
- Разгляд адміністрацыйных рознагалоссяў істотнага парадку паміж дзяржаўнымі органамі.
Пасля ўнясення канстытуцыйнай папраўкі 2001 года пленарнае пасяджэнне (а не палаты) - адзіны кампэтэнтны судовы орган, які можа вызначаць пытанне пра законнасць прынятых выканаўчымі органамі ўлады адміністрацыйных актаў. Пленарнае пасяджэнне таксама кампэтэнтна разглядаць хадайніцтвы ў выпадках:
- Прадстаўляюць агульны інтарэс, калі прэзідэнт краіны непасрэдна звяртаецца да Савета;
- Калі адна з палат звяртаецца да Савета. Палаты могуць накіроўваць найбольш важныя справы ў пленарнай сесіі, калі вынесенае адміністрацыйным органам пастанова прынята з перавышэннем улады або з парушэннем закону.
Зноскі
- ↑ Διεύθυνση Συμβουλίου της Επικρατείας — Πρόεδρος Πικραμμένος Παναγιώτης(недаступная спасылка)
- ↑ The Council of State Архівавана 1 мая 2012. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Дзяржаўнага Савета Грэцыі (грэч.) (англ.) (фр.) (ням.)