Геаграфія Грэцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Greece topo.jpg

Грэцыя — краіна ў Паўднёвай Еўропе, размешчаная на скрыжаванні Еўропы, Азіі і Афрыкі. Краіна мае сухапутныя межы з Албаніяй на паўночным захадзе, Македоніяй і Балгарыяй на поўначы і Турцыяй на паўночным усходзе. Грэцыя складаецца з дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пелапанеса, Фесаліі, Эпіра, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканеса і Кікладаў), Фракіі, Крыта і Іанічных астравоў. На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іанічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басейна і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў свеце, даўжыня якой складае 13,676 кіламетраў. Краіна складаецца з вялікай мацерыковай часткі і двух дадатковых паўвостраваў: Халкідыкі і Пелапанес, якія аддзелены ад мацерыка Карынфскім перашыекам. Грэцыя ўключае ў сябе велізарную колькасць астравоў, як буйных, такіх як Крыт, Эўбея, Родас і Корфу, так і груп дробных, такіх як Дадэканес і Кіклады. Восемдзесят працэнтаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасць, самая высокая кропка краіны — гара Алімп, вышыня якой складае 2,917 метраў.