Музыка Грэцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Грэчаская музычная культура — адна з найбольш старадаўніх у свеце.

З 4 ст. грэчаская музыка развівалася ў рэчышчы візантыйскай культуры. З усталяваннем асманскага панавання нацыянальныя музычныя традыцыі зберагаліся толькі ў народнай творчасці і царкоўнай музыцы. Побач з разнастайнымі песеннымі жанрамі вылучаюцца танцавальныя сіртас(англ.) бел. (карагодны танец) і педыктас(англ.) бел. (танец з падскокамі).

З сярэдзіны 18 ст. пашырыліся песні клефтаў(руск.) бел. — змагароў за нацыянальнае вызваленне. Сярод музычных інструментаў: розныя тыпы лютні, жалейка, ліра, падоўжная флейта, валынка, бузукі(руск.) бел., скрыпка, мандаліна, якія ўваходзяць у склад народнага аркестра; з 1930-х г. таксама кларнет і гітара.

Развіццё прафесійнага музычнага мастацтва пачалося пасля 1829 года. Сярод кампазітараў прадстаўнікі іанічнай школы Н. Мандзарас(руск.) бел. — аўтар грэчаскага нацыянальнага гімна, створанага ў 1865 годзе, заснавальнік Філарманічнага таварыства на востраве Керкіра (1840), С. Ксіндас(руск.) бел., С. Самарас(руск.) бел. — аўтар «Алімпійскага гімна» (1896), Д. Лаўрангас — заснавальнік Нацыянальнага опернага тэатра ў Афінах (1939), П. Карэр(руск.) бел., Г. Ламбелет(руск.) бел..

Сапраўдная грэчаская музычная школа фарміруецца з канца 19 ст. ўзнік новы жанр спектакляў-вадэвіляў — камідыліёнаў(грэч.) бел., аўтары якіх Д. Карамілас(грэч.) бел. і Д. Кокас(руск.) бел.. Першую нацыянальную оперу «Кандыдат у дэпутаты» (1867) стварыў С. Ксіндас. Новую грэчаскую кампазітарскую школу ўзначалілі М. Каламірыс, які ў 1919 годзе заснаваў Элінскую(англ.) бел., а ў 1926 годзе Нацыянальную кансерваторыю(руск.) бел. ў Афінах, Д. Лаўрангас, Г. Ламбелет(руск.) бел., М. Варвагліс(руск.) бел., Э. Рыядыс(руск.) бел.. Сярод іх паслядоўнікаў Л. Маргарытыс(укр.) бел., які заснаваў Саланікскую кансерваторыю(грэч.) бел., П. Петрыдыс(дацк.) бел., А. Незерытыс(руск.) бел., А. Евангелатас(руск.) бел., Н. Скалкотас(руск.) бел., С. Міхаілідыс(англ.) бел., Г. Геаргіядыс, Д. Мітропулас.

З сярэдзіны 1940-х гг. вядомы кампазітары М. Хадзідакіс(руск.) бел., Я. Ксенакіс, Я. Хрысту(руск.) бел. і інш. Новы этап у развіцці грэчаскай музыкі — творчасць М. Тэадаракіса(руск.) бел. і многіх яго паслядоўнікаў. У галіне эстраднай музыкі вылучыліся кампазітары М. Плесас(руск.) бел., Г. Замбетас(англ.) бел., К. Капнісіс(руск.) бел., Г. Музакіс(англ.) бел., Т. Маракіс(польск.) бел., Г. Кацарас(англ.) бел. і інш. Сярод вядомых выканаўцаў: дырыжоры Д. Мітропулас, Л. Зорас(ням.) бел., С. Міхаілідыс(англ.) бел., М. Хадзідакіс(руск.) бел., А. Евангелатас(руск.) бел., Ф. Візантыу; спевакі М. Калас, Н. Масхонас(англ.) бел., К. Дамасіёты(грэч.) бел., А. Захарату, Д. Русас(руск.) бел., піяністы Г. Тэмеліс, В. Дэветцы(руск.) бел.; сярод музыказнаўцаў В. Аркадынас, Г. Геаргіядыс, С. Міхаілідыс(англ.) бел., С. Мацэнігас.

У Грэцыі працуюць Нацыянальны оперны тэатр, 5 сімфанічных аркестраў, у т.л. Афінскі дзяржаўны сімфанічны аркестр; Дзяржаўны аркестр Паўночнай Грэцыі ў Салоніках; Дзяржаўная кансерваторыя ў Салоніках(грэч.) бел.1914), 14 кансерваторый, у т.л. Афінская(руск.) бел. (1871), Пірэйская (1904), Элінская(грэч.) бел. (1919) і Нацыянальная(руск.) бел. (1926) у Афінах, а таксама іх філіялы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]