Дзітрых Банхёфер
Дзітрых Банхёфер | |
|---|---|
| ням.: Dietrich Bonhoeffer | |
| | |
| Адукацыя | |
| Дзейнасць | філосаф, змагар Супраціўлення, паэт, пастар, Protestant theologian |
| Месца працы | |
| Нараджэнне |
4 лютага 1906[1][2][…] |
| Смерць |
9 красавіка 1945[1][4] (39 гадоў) |
| Пахаванне | |
| Дынастыя | Bonhoeffer family[d] |
| Бацька | Karl Bonhoeffer[d] |
| Маці | Paula Bonhoeffer[d] |
| Аўтограф |
|
| Узнагароды | |
Дзітрых Банхёфер (ням. Dietrich Bonhoeffer; 4 лютага 1906 года, Брэслаў, цяпер Вроцлаў — 9 красавіка 1945, Фласенбюрг, Баварыя) — нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік антынацысцкай змовы.
Пастар
[правіць | правіць зыходнік]У 1928—1929 — памочнік пастара ў нямецкай евангелісцкай суполцы ў Барселоне (Іспанія), у 1930—1931 стажыраваўся ў Аб’яднанай тэалагічнай семінарыі (Нью-Ёрк). Затым стаў пастарам і выкладчыкам сістэматычнай тэалогіі ў Берлінскім універсітэце. У 1933 пратэставаў супраць расавай палітыкі нацыстаў і ўдзельнічаў разам з пастарам Марцінам Німелерам ў стварэнні Вызнавальнай Царквы, якая выступала супраць спробаў НСДАП падпарадкаваць сабе лютэранскую царкву пасродкам стварэння пранацысцкай «Евангелічнай царквы германскай нацыі». З канца 1933 па 1935 жыў у Англіі. У 1935 вярнуўся ў Германію, стаў арганізатарам і кіраўніком семінарыі Вызнавальнай царквы. У 1936 яму было забаронена выкладаць, затым яму таксама забаранілі публічныя выступы і публікацыі. У 1937 была зачыненая створаная ім семінарыя.
Зноскі
- 1 2 Sherman F. Dietrich Bonhoeffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dietrich Bonhoeffer // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118513214 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Dietrich Bonhoeffer // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.