Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча
Выгляд
Дняпроўска-Брагінскае | |
---|---|
Каардынаты: 52°04′34″ пн. ш. 30°38′03″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гомельская вобласць, Лоеўскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | 137,8 м |
Даўжыня | 4,5 км |
Шырыня | 3 км |
Плошча | 9,68 км² |
Аб'ём | 0,0428 км³ |
Найбольшая глыбіня | 6,2 м |
Год напаўнення | 1987 |
Дняпроўска-Брагінскае — вадасховішча ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лоеў, у басейне ракі Дняпро.
Вадасховішча створана ў 1987 годзе ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 9,68 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 3 км. Глыбіня 6,2 м. Аб'ём вады 42,8 млн м³. Праз каналы вадасховішча злучаецца з рэкамі Дняпро і Брагінка.
Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Р32. Бліжэйшыя да вадасховішча населеныя пункты: Бушацін, Марс, Рэкорд.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 170.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 27, 55. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)