Дагу Перынчэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Догу Перынчэк)
Дагу Перынчэк
турэцк.: Doğu Perinçek
Старшыня Рабочай партыі
10 ліпеня 1992 — 15 лютага 2015
Папярэднік Партыя заснавана
Пераемнік Партыя распушчана
Старшыня рабоча-сялянскай партыі Турцыі
29 студзеня 1978 — 12 верасня 1980

Нараджэнне 17 чэрвеня 1942(1942-06-17) (81 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагу́ Перынчэ́к (нар. 17 чэрвеня 1942) — турэцкі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1942 годзе ў Газіянтэпе[2] ў сям’і Садыка Перынчэка і яго жонкі Лебібе Алджайту. Скончыў пачатковую школу Анкара Сарар, ліцэй Атацюрка і старэйшую школу Бахчэліўлер Дэнеме[2]. Вучыўся ў Інстытуце імя Гётэ (Германія), але кінуў яго і паступіў на юрыдычны факультэт Анкарскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта чытаў лекцыі па публічнам праве[2]. Пазней атрымаў доктарскую ступень у Інстытуце Ота Зура[3].

У 1968 годзе прымаў удзел у чарговай спробе адкрыцця часопіса «Aydınlık». Адзін з заснавальнікаў рэвалюцыйнай рабоча-сялянскай партыі Турцыі. 21 сакавіка 2008 года быў арыштаваны як адзін з падазраваных па справе «Эргенекон». 5 жніўня 2013 года быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення[4]. У сакавіку 2014 года прысуд адменены[5].

Арышт у Швейцарыі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас сваіх візітаў у Швейцарыю Перынчэк неаднаразова называў генацыд армян «вялікай міжнароднай хлуснёй»[6]. У сакавіку 2007 года ён быў прызнаны швейцарскім судом вінаватым у расавай дыскрымінацыі і прысуджаны да 90 дзён турэмнага зняволення і штрафу ў памеры тры тысячы швейцарскіх франкаў[7]. Перынчэк падаў апеляцыю, але Федэральны суд Швейцарыі прызнаў прысуд законным[8]. Пасля гэтага была пададзеная скарга ў ЕСПЧ. У снежні 2013 года ніжняя палата суда ЕСПЧ прызнала, што Швейцарыя парушыла права Дагу Перынчэка на свабоду выказвання[9]. Урад Швейцарыі аспрэчыў гэта рашэнне, але Вялікая Палата суда ЕСПЧ прызнала рашэнне законным[9].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Чацвёра дзяцей, дзве дачкі, Зейнеп і Кіраз, і два сыны, Джан і Мехмет Бару[2][10][11].

Зноскі

  1. https://www.bbc.com/turkce/haberler-dunya-44054890
  2. а б в г Biography
  3. Ayik, Zafer (1996-11-26). "Perincek: 'I am the architect of the struggle against the Mafia-Gladio dictatorship'". Turkish Daily News. Архівавана з арыгінала 2008-10-25.(недаступная спасылка) See «Who is Perincek?»
  4. Турэцкі суд вынес прысуды па справе «Эргенекон»
  5. Эрдаган знайшоў тлумачэнне таго, чаму вызвалілі падсудных па справе «Эргенекона»
  6. Akkoc, Raziye (15 October 2015). «Right to deny Armenian genocide upheld by European court in to blow Amal Clooney». Daily Telegraph
  7. Conviction for denial of Armenia genocide - humanrights.ch. humanrights.ch (12 студзеня 2011). Праверана 4 красавіка 2014.
  8. Court confirms verdict against Perinçek Архівавана 24 лютага 2021., SwissInfo, December 19,2007
  9. а б European Court confirmsPerinçek's right to freedom of speech. Swissinfo.
  10. Arman, Ayşe (2001-06-10). "En yakışıklı bilimsel sosyalist". Hürriyet. Праверана 2008-08-07.(недаступная спасылка)
  11. "Perinçek: Hz. Muhammed büyük devrim lideri". НТВ-MSNBC. 2007-07-17. Праверана 2008-08-07.