Дом «Ля Чорнай Маці Божай»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом «Ля Чорнай Маці Божай»
U cerne matky bozi1.jpg
50°05′13″ пн. ш. 14°25′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Старэ-Места[1]
Архітэктурны стыль мадэрн і кубізм
Архітэктар Ёсеф Гочар[d]
Дата заснавання 1912

Дом «Ля Чорнай Маці Божай» (чэшск.: Dům U Černé Matky Boží) — будынак у стылі кубізм, размешчаны ў цэнтры Прагі паміж плошчай «Агароднінны рынак» і вуліцай Цэлетна каля Парахавой вежы, збудаваны ў 1911—12 гадах для купца Францішка Хербста архітэктарам Іозефам Гочарам. Аб'ект атрымаў сваю назву ў гонар статуі, якая стаяла на гэтым месцы каля барочнага дома раней.

Чорная Маці Божая

Гэта першы прыклад ужыцця кубізму ў архітэктуры ў Чэхіі, на аснове якога склаўся характэрны стыль. Першапачатковы варыянт праекта быў занадта наватарскім. Было прад'яўлена патрабаванне, каб будынак спалучаўся з суседняй гістарычнай забудовай. Тады архітэктар перапрацаваў праект, выкарыстаўшы старыя барочныя элементы ў новай форме, асабліва гэта выявілася ў паддашкавых вокнах, таксама ў дэкоры калон, якія па-новаму тлумачаць іанічны ордар.

Архітэктар выкарыстоўваў жалезабетонны каркас па прыкладзе Чыкагскай школы, таму былі створаны шырокія ўнутраныя прасторы. Арыгінальны інтэр'ер — амаль адзіны захаваны барочны інтэр'ер у свеце.

Многія гады ў будынку размяшчаўся музей кубізму, аднак з 2012 года ён быў быў закрыты з-за недахопу сродкаў. У 2010 годзе будынак унесены ў спіс Нацыянальных помнікаў культуры Чэхіі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 ArchINFORM Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Афіцыйны сэрвіс NPU

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]