Дом Баярына (Навагрудак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дом Баярына — рэшткі будынка XII ст., адкрытага у пачатку 1960-х гг. падчас раскопак на Гандлёвай плошчы Навагрудка.

Прамавугольны ў плане будынак, плошчай каля 76 м кв, быў пабудаваны з дрэва і цэглы і падзяляўся сцяной на дзве часткi. У цэнтры адной з iх стаяў апорны слуп, які вытрымлiваў перакрыцці. Драўляныя сцены былі атынкаваны і аздоблены фрэскамі і надпісамі з графіці. Захаваліся фрагменты фрэсак з геаметрычным і раслінным арнаментам, а таксама з выявай у профіль мужчыны у княскай шапцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]