Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча — штучны ўзгорак, насыпаны ў 20-x гадах ХХ ст. у гонар польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча ў Навагрудку, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады і ў ваколіцах якога адбываюцца многія падзеі яго твораў. Падобная практыка стварэння кургана ў гонар асобнага чалавека з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння[2].

Валун з надпісам–прысвячэннем
Від з кургана

Насыпаны па ініцыятыве Міцкевічаўскага камітэта на пляцы, які быў выкуплены за 6 тысяч злотых, што былі сабраны добраахвотнымі ахвяраваннямі. Урачыстая закладка кургана адбылася 27 мая 1924 года. Скончылі насыпаць курган у 1931 годзе. Каля яго падножжа была ўстаноўлена стэла з надпісам–прысвячэннем, якая ў 1998 годзе ў сувязі са святкаваннем 200-годдзя з дня нараджэння паэта была заменена на валун[1].

Недалёка ад кургана ў 1992 годзе быў усталяваны таксама помнік А. Міцкевічу[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ИСТОРИЯ НОВОГРУДЧИНЫ
  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]