Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўскі сабор | |
---|---|
![]() Мікалаеўскі сабор у Навагрудку | |
53°35′55″ пн. ш. 25°49′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Навагрудак |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская |
Ордэнская прыналежнасць | францысканцы |
Архітэктурны стыль | позняе барока, руска-візантыйскі стыль |
Заснавальнік | Тамаш Вайніловіч |
Дата заснавання | 1323 |
Будаўніцтва | 1780—1846 гады |
Дата скасавання | 1831 |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў — сакральны комплекс у г. Навагрудак, размешчаны па адрасе вул. Гродзенская, 4, 6. Помнік архітэктуры позняга барока.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Кляштар ордэна францысканцаў існаваў у Навагрудку ўжо ў 1323 г., што вынікае з ліста князя Гедзіміна да папы рымскага. Дата пабудовы драўлянага касцёла францысканцаў — 1434 г[1].
Былыя касцёл і кляштар францысканцаў, што захаваліся да нашага часу, пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. (1780 г.), паводле некаторых звестак, у 1714 г. фундатарам будаўніцтва быў навагрудскі падстолі Тамаш Вайніловіч. Вуліца, на якой узведзены касцёл з кляштарам, называлася Францысканскай, пазней атрымала назву Гродзенская[2].
У 1831 г. кляштар скасаваны, у 1846 г. барочны касцёл быў перабудаваны ў Мікалаеўскую царкву[2]. У перыяд мікалаеўскай рэакцыі пераасвячэнне касцёлаў у праваслаўныя храмы, найчасцей за ўсё ў гонар святога — патрона расійскага імператара, было масавай з'явай на Беларусі[1]. Капітальна перабудавана на сродкі прыхаджан пасля пажару 1852 г. Помнік архітэктуры позняга барока, пасля перабудовы набыў элементы руска-візантыйскага стылю[2].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Царква[правіць | правіць зыходнік]
Царква — трохнефная мураваная базіліка з пяціграннай алтарнай апсідай. Галоўны фасад падзелены развітым антаблементам на тры ярусы. Сцены цэнтральнага нефа расчлянёныя пілястрамі, на галоўным фасадзе яны спараныя абапал высокага паўцыркульнага акна другога ярусу і галоўнага ўваходу на першым ярусе, па абодва бакі якіх тут размешчаныя неглыбокія нішы. Бакавыя фасады прарэзаныя высокімі аконнымі праёмамі, размешчанымі на двух узроўнях. Трэці ярус — невысокая вежа-званіца з купалком на васьмігранным барабане. Вокны галоўнага фасада (з паўцыркульным і арачным завяршэннем) зашклёныя вітражамі. У тоўшчы сцяны галоўнага фасада две вітыя лесвіцы, якія вядуць на званіцу. Бакавыя нефы перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, цэнтральны — цыліндрычнымі з распалубкамі.
У 2-й палавіне 19 ст. створаны драўляны 2-ярусны ў 13 абразоў іканастас, на белым фоне якога вылучаюцца пазалочаныя элементы драўлянай разьбы (карнізы, рамы, арнамент, капітэлі). Абраз 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя»[1].
Кляштар[правіць | правіць зыходнік]
На поўнач ад касцёла асобна стаіць двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны корпус кляштара. Будынак вырашаны ў лаканічных формах: галоўны фасад (з уваходам у цэнтры) рытмічна прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. На паўднёвым тарцовым фасадзе вонкавая мураваная лесвіца, агароджаная падпорнай сцяной і ўмацаваная масіўным контрфорсам. Планіроўка калідорная. Перакрыты ў асноўным крыжовымі скляпеннямі. Цяпер прыстасаваны пад жыллё.
Зноскі
- ↑ а б в Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак) на сайце Radzima.org
- ↑ а б в Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 246.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак)
- Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1846 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Храмы Навагрудка
- Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі
- Збудаванні Беларусі ў стылі барока
- Колішнія касцёлы Гродзенскай вобласці
- Францысканскія кляштары Беларусі
- Гродзенская вуліца (Навагрудак)
- Храмы Навагрудскай епархіі
- 1846 год у Беларусі