Дом Ханіна
Выгляд
| Славутасць | |
| Дом Ханіна | |
|---|---|
| | |
| 53°53′58″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў |
| Дата пабудовы | канец XIX стагоддзя |
| Статус |
|
Дом Ханіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 19.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы дом з цэглы пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як жылы. Належыў Ханіну. Ніжнія паверхі займалі гандлёвыя крамы. У двары размяшчаўся дом Сабалеўскага, дзе мелася друкарня Якава Натанавіча Падземскага, арандатарамі якога былі Шыфрын, Каган, Ліберман. Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановы[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Ханіна
