Дом па Камісарыяцкім завулку, 17
Славутасць | |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 | |
---|---|
![]() | |
53°54′16″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Магілёўская разьба |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы, быў прыватнаўласніцкім. Па некаторых звестках да нацыяналізацыі ў 1924 г. належыў Варвары Эстараўне Васілеўскай. Выкарыстоўваўся як жылы[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Будынак з’яўляецца прыкладам гарадской мяшчанскай сядзібы, характэрнай для забудовы Магілёва кан. ХІХ — пач. ХХ стст. Першы паверх і ўваходная двухпавярховая прыбудова двухпавярховага будынка пабудаваны з чырвонай цэглы, другі паверх драўляны. Першы паверх паўпадвальны, меў атынкоўку, вокны з арачнымі праёмамі, якія потым былі закладзены, пілястры і карніз з сухарыкамі, выкладзенымі з цэглы. Другі паверх апрацаваны шалёўкай, аконныя праёмы маюць лучковыя завяршэнні з ліштвамі, карніз выраблены з дапамогай разьбы па дрэве, уяўляе сабой прыклад «магілёўскай разьбы». Дах двусхільны[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Камісарыяцкім завулку, 17