Магілёўская разьба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франтон жылога дома
Фрагмент франтона жылога дома

Магілёўская разьба — мастацкая разьба па дрэве, якая выкарыстоўвалася ў дэкоры будынкаў Магілёва ў XIX — першай палове XX ст. Традыцыі магілёўскай разьбы склаліся ў XVIIXVIII стст. у архітэктуры жылых будынкаў пад уплывам стылю барока. Разьба ў выглядзе геаметрычнага і расліннага арнаменту (краявая, скразная i прапіловачная) паярусна размяшчаецца на фасадах драўляных дамоў. Найбольш багата аздабляліся франтоны, дзе разьба ўтварала некалькі па-рознаму вырашаных радоў, прамежкі паміж якімі запаўняліся шалёўкай (вертыкальнай з нашчыльнікамі, гарызантальнай, касой; дамы па вуліцы Яцыны, 13, Чалюскінцаў, 56, і інш.). Дэкаратыўнымі акцэнтамі з’яўляюцца аздобленыя разнымі ліштвамі адзінарныя ці падвойныя вокны (прамавугольныя, стральчатыя) на франтонах, шчыты ўваходных парталаў, падаконныя і надаконныя паяскі, падзоры (вул. Яцыны, 19, Лазарэнкі, 31, Пляханава, 27). Разьба ўзбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную пабудову, кантрастна вылучае найбольш значныя элементы, падкрэслівае тэктоніку збудаванняў. У некаторых будынках разныя элементы на фоне сцен вылучаюцца светлым колерам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]