Дом па Ленінградскай вуліцы, 5 (Мінск)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па Ленінградскай вуліцы, 5 | |
---|---|
![]() | |
53°53′34″ пн. ш. 27°32′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] і эклектыка |
Архітэктар | Аляксандр Пятровіч Воінаў |
Дата пабудовы | 1937 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па Ленінградскай вуліцы, 5 — жылы дом у Мінску. Пабудаваны ў 1937 годзе па праекце архітэктара А. П. Воінава для навукова-тэхнічных работнікаў. Цяпер частка 1-га паверха занята прадпрыемствам гандлю. Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі канструктывізму.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак з пакатым вальмавым дахам пастаўлены на высокім цокалі, апрацаваным рустам. Галоўны фасад падоўжны, атынкаваны і дэкарыраваны ордарнымі элементамі. На ім вылучаюцца блокі 4 лесвічных клетак, якія маюць вертыкальнае стужкавае шкленне. Вакол лесвічных клетак згрупаваны балконы. Вокны прамавугольныя. Астатнія фасады без дэкору.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. С. Мельнік. 147. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.