Дом купца Кітаева
| Славутасць | |
| Дом купца Кітаева | |
|---|---|
| | |
| 53°53′46″ пн. ш. 30°20′04″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Статус |
|
Дом купца Кітаева — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 15. Будынак — прыклад жылога дома галерэйнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 2-й палове 19 ст.[удакладніць] з цэглы як жылы дом архірэйскага двара[1].
Да пачатку 1850-х гадоў, паводле архіўных чарцяжоў губернскага архітэктара Пятрова, склалася новая забудова комплексу Магілёўскай духоўнай семінарыі. Для семінарыі быў набыты дом купца Кітаева. У высокім цокальным паверсе дома размяшчаўся семінарскі архіў; з боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя — уваход у пакоі другога паверху, дзе былі кватэра аканома і кладоўка[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольны ў плане кампактны двухпавярховы будынак. Паверхі вылучаны прафіляваным карнізным паяском, сцены члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе — з ліштвамі і сандрыкамі. У тарцовай частцы аконныя праёмы лучковыя. З боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя — уваход у пакоі другога паверха. Планіроўка анфіладная, часткова зменена[1].
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом купца Кітаева- Дом купца Кітаева на сайце Глобус Беларусі (руск.)
