Дом па Першамайскай вуліцы, 12 (Магілёў)
Славутасць | |
Дом па вуліцы Першамайскай, 12 | |
---|---|
![]() | |
53°53′56″ пн. ш. 30°19′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктар | Леў Мікалаевіч Рымінскі |
Будаўніцтва | 1950—1954 гады |
![]() |
Дом па Першамайскай вуліцы, 12 — жылы дом у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны паміж вуліцай Лазарэнкі і 1-м Крутым завулкам. Пабудаваны ў 1950—1954 гадах па праекце архітэктара Л. Рымінскага. У доме 143 кватэры[1].
З 1968 года ў доме працавала спецыялізаванае атэлье 1-га разраду «Абнавіце» па рамонце мужчынскай і жаночай вопраткі і лёгкага адзення. Уваходзіла ў склад фабрыкі індпашыву і рамонту адзення. Выконвала таксама пашыў верхняй мужчынскай і жаночай вопраткі, лёгкага жаночага адзення, пашыў штаноў, рамонт вырабаў з натуральнай скуры, футра[2].
Таксама ў савецкія часы ў будынку размяшчаўся гастраном «Тэатральны», цяпер «Перекрёсток 11».
Зноскі
- ↑ Воинов А. А. Жилищное строительство в Белорусской ССР: [Учеб, пособие для архит. спец, вузов и техникумов]. — Мн.: Выш. школа, 1980. — С. 105. — 224 с.
- ↑ «Обновите» // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Першамайскай вуліцы, 12 (Магілёў)