Дом па Савецкай вуліцы, 12 (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 12
53°40′52″ пн. ш. 23°49′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1900 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000665шыфр 412Г000665
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Савецкай вуліцы, 12 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом у 1902 годзе

Пабудаваны ў 1900 годзе. Першапачаткова належаў друкару Давіду Мейлахавічу, сыну пачынальніка выдавецкай справы ў Гродне Майсея Мейхалавіча (навучэнца Імператарскай Акадэміі мастацтваў). Сыны Майсея — Давід і Іосель у 1868 сталі першымі ўладальнікамі літаграфій у Гродне, а ў 1893 сын Давіда Зундель адчыніў уласную выдавецкую фірму. Пажар 1885 зруйнаваў будынак Мейхалавіча, будынак у канцы 1890 гг. быў праданы купцам Франкам. Апошнія пабудавалі тут будынак з усімі выгодамі, у якім размяшчалася ў тым ліку і крама Жураўскага. Франк аддаў плошчы ў доме для гарадской публічнай бібліятэкі (з 1903). Таксама тут знаходзілася Паўночнае старахавое таварыства[ru] (1903), агент Расійскага страхавога таварыства (1910), камера судовага следчага па важных справах (1911). У 1926 пражываў доктар С. Біргер, працавала кнігарня «Культура». У 1937 у будынку працаваў Іпатэчны гаспадарчы банк. Пасля вайны (з 15 верасня 1944) на першым паверсе пачала працаваць піўная крама мясцовага бровара. У 1946 у будынку знаходзілася абласная кантора «Саюзутыль». У красавіку 1962 арачны праезд перададзены мясцовай краме і перароблены пад гандлёвае памяшканне. У 1970 у доме знаходзілася крама каапгандлю «Журавінка». Увогуле, перабудовы савецкага часу значна змянілі знешні выгляд аднаго з самых яскравых мадэрнавых будынкаў у Гродне[1].

Цяпер у доме знаходзіцца «IdeaBank».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваўся як жылы дом. Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кампазіцыя галоўнага фасада ярусная, сіметрычная. Паверхі аддзелены карнізамі. Бакавыя часткі вылучаны рызалітамі. У цэнтры 1-га паверха і па рызалітах 3-га балконы з чыгуннымі літымі агароджамі. Балконы 2-га паверха аб’ядноўваюць 3 прамавугольныя праёмы. Усе праёмы 3-га паверха лучковыя з ліштвамі. Завяршае сцены развіты карніз.

Зноскі

  1. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 293. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]