Дом па Савецкай вуліцы, 6 (Пінск)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па Савецкай вуліцы, 6 | |
---|---|
52°06′58″ пн. ш. 26°06′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Дата пабудовы | 1928 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Савецкай вуліцы, 6 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Міцкевіча. Пабудаваны ў 1928 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў стылі канструктывізму з цэглы. Яго двухпавярховы аб’ём мае выцягнуты прамавугольны галоўны фасад, на якім вылучаецца плоскі ўваходны рызаліт з атыкавым завяршэннем і вертыкальнай стужкай зашклёнай лесвічнай клеткі. Шырокія аконныя праёмы аб’яднаны доўгімі балконамі і завяршальным магутным парапетам. Мае калідорную планіроўку з 2 міжпаверхавымі лесвіцамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 1212. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 286. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Савецкай вуліцы, 6 (Пінск)