Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 (Брэст)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 | |
---|---|
![]() | |
52°05′43″ пн. ш. 23°41′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XIX—XX |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У савецкі час у будынку быў дзіцячы сад.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Аднапавярховы мураваны будынак. Пабудаваны як гарадскі асабняк. Вылучаецца з усёй забудовы вуліцы. Кампазіцыйны акцэнт дома чатырохкалонны дарычны порцік з трохвугольным франтонам, у тымпане якога — лучковы аконны праём. Па бакавых фасадах несапраўдныя порцікі з дарычнымі пілястрамі. Галоўны фасад фланкіраваны 2 паўкруглымі эркерамі, паміж якімі трохчвэртныя калоны дарычнага ордара. Будынак завершаны карнізам з паяском сухарыкаў.
Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/99/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%81%D0%B0_%2824%29.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%81%D0%B0_%2824%29.jpg)
На будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Пятра Машэрава, які жыў у ім 1955—1959 гадах.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 (Брэст)