Дом па вуліцы Леніна, 3 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 3
53°54′08″ пн. ш. 27°33′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі
Будаўніцтва 19471954 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000097шыфр 712Г000097
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Леніна, 3 — жылы дом у Мінску, уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна. Пабудаваны ў 1947—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара Г. Заборскага.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны ідэнтычна дамам 4, 5, 6 і 8. Пяціпавярховы будынак завершаны развітымі карнізамі на фігурных кранштэйнах, накрыты вальмавымі дахамі, якія падкрэслены дэкаратыўным парапетам-балюстрадай. Першы паверх, дзе размешчаны прадпрыемствы гандлю і бытавога абслугоўвання, вырашаны ў выглядзе аркатурнай каланады з ружова-шэрага граніту. У пралётах паміж калонамі — вялікія арачныя аконныя праёмы. Сцены верхніх жылых паверхаў абліцаваны тэракотавай пліткай. 2-і і 3-і паверхі падзелены развітай гарызантальнай цягай з фрызам з буйных тэракотавых плітак, аздобленых раслінным арнаментам. 3-і і 4-ы паверхі аформлены навяснымі балконамі і ордарным дэкорам.

Злучаны з домам № 5 дадатковым аб’ёмам з арачным праездамі. Верхнія паверхі дадатковых аб’ёмаў заглыблены і завершаны трохвугольнымі шчытамі з дэкаратыўнымі вазамі. На іх фасадных плоскасцях багаты ляпны дэкор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]