Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8 (Мінск)
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8 | |
---|---|
![]() | |
53°54′04″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктар | Георгій Уладзіміравіч Заборскі |
Будаўніцтва | 1947—1954 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8 — жылы дом у Мінску, уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна. Пабудаваны ў 1947—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара Г. Заборскага, які жыў у гэтым доме, пра што сведчыць мемарыяльная дошка.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%90%D0%B4_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%91%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B4%D0%B0_%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%B0._02.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%90%D0%B4_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%91%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B4%D0%B0_%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%B0._02.jpg)
Вырашаны ідэнтычна дамам 3, 4, 5. Пяціпавярховы будынак завершаны развітымі карнізамі на фігурных кранштэйнах, накрыты вальмавымі дахамі, якія падкрэслены дэкаратыўным парапетам-балюстрадай. Першы паверх, дзе размешчаны прадпрыемствы гандлю і бытавога абслугоўвання, вырашаны ў выглядзе аркатурнай каланады з ружова-шэрага граніту. У пралётах паміж калонамі — вялікія арачныя аконныя праёмы. Сцены верхніх жылых паверхаў абліцаваны тэракотавай пліткай. 2-і і 3-і паверхі падзелены развітай гарызантальнай цягай з фрызам з буйных тэракотавых плітак, аздобленых раслінным арнаментам. 3-і і 4-ы паверхі аформлены навяснымі балконамі і ордарным дэкорам.
Злучаны з домам № 4 дадатковым аб’ёмам з арачным праездам. Верхнія паверхі дадатковых аб’ёмаў заглыблены і завершаны трохвугольнымі шчытамі з дэкаратыўнымі вазамі. На іх фасадных плоскасцях багаты ляпны дэкор.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. В. Габрусь. 133. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8 (Мінск)