Дом па завулку Тані Карпінскай, 11
| Славутасць | |
| Дом па завулку Тані Карпінскай, 11 | |
|---|---|
| | |
| 53°54′13″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата пабудовы | канец XIX ст. |
| Статус |
|
Дом па завулку Тані Карпінскай, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры канца XIX ст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XIX ст. на Булычовым завулку. Пабудаваны як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку пад крамы і складскія памяшканні.
У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Пасля абвалу вуглавой часткі будынка ў 1973 г. былі праведзены капітальны рамонт і частковая рэканструкцыя. Цяпер гэта адміністрацыйны будынак.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы цагляны вуглавы будынак. Галоўны фасад, які складаецца з дзвюх частак, выходзіць на чырвоную лінію забудовы завулка Т. Карпінскай, паўтараючы складаную канфігурацыю завулка. Уваход размешчаны з боку завулка Камісарыяцкага. Будынак часткова пафарбаваны ў шэры колер. Першы паверх галоўнага фасада апрацаваны рустам, які выкананы цаглянай муроўкай. Вокны першага паверха маюць арачныя праёмы і замковы камень. Вокны другога паверха — лучковыя з ліштвамі і падаконнымі нішамі, выкладзенымі з цэглы і пафарбаванымі. Першы і другі паверхі былі аб’яднаны цаглянымі пілястрамі, з якіх захаваліся дзве. Будынак дэкараваны міжпавярховым поясам і гзымсам на сухарыках. Дах двухсхільны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па завулку Тані Карпінскай, 11
