Драматычныя пракрыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Драматычныя пракрыты або літаратурныя пракрыты — абагульненая назва стандартызаваных, пісьмовых форм моў-пракрытаў, выкарыстаныя ў драматычных творах і іншай сярэднявечнай літаратуры Індыйскага субкантынента. Верагодна, першапачаткова заснаваныя на тагачасных мясцовых размоўных мовах і яшчэ доўгі час выкарыстоўваліся на пісьме пасля выхаду з вуснага маўлення[1]. Драматычныя пракрыты важны для вывучэння развіцця індаарыйскіх моў, паколькі іхные выкарыстанне ў п’есах і літаратуры заўсёды суправаджалася перакладам на добра вывучаны санскрыт[2].

Да ліку драматычных пракрытаў перадусім адносяць тры найзначнейшыя ў сваім гістарычным уплыве шаўрасені[en], магадхі[en] і махараштры. Аднак існавала мноства іншых, менш прыкметных пракрытаў, таксама ўключаныя да драматычных, напрыклад: прас’я, бахлікі, дакшынат’я (па сённяшні дзень распаўсюджаны ў штатах Карнатака, Андхра-Прадэш, Тэлангана і Махараштра), сакары, кандалі, сабары, абхіры, драмілі і одры. Выкарыстанне розных пракрытаў у драмах мела надзвычай строгую сістэму. Персанажы гаварылі на розных пракрытах у залежнасці ад сваёй ролі і паходжання; напрыклад, на драмілі гаварылі «лясныя жыхары», на шаўрасені — «гераіня і яе сяброўкі», а на аванты — «ашуканцы і круцелі»[3]. Пракрыты адрозніваліся па ступені ўспрымання: махараштры быў найболей падобны на класічны санскрыт[4], а магадхі — на класічны палі.

Асоба цікавым выпадкам у сваім пераўтварэнні апынуўся махараштры. Будучы часта выкарыстаным у паэзіі, гэты пракрыт адхіліўся ад правільнай санскрыцкай граматыкі ва ўгоду метра розных вершаваных памераў. Граматычныя новаўвядзенні прыжыліся, што прывяло да незвычайнай гнуткасці даўгаты галосных, нараўне з іншымі адступленнямі, у сучаснай маратхі[5].

Тры асноўныя драматычныя пракрыты і некаторыя іхнія мовы-нашчадкі:

  • Шаўрасені
Шаўрасені[en] выкарыстоўваўся ў паўночна-цэнтральнай і заходняй Індыі, пазней развіўшыся ў цэнтральна-ўсходнія індаарыйскія мовы, як хіндустані (падзельна на этналекты хіндзі і урду), і паўночна-заходнія індаарыйскія мовы, як панджабі і іншыя.
  • Магадхі
Ардхамагадхі, ці проста магадхі[en], выкарыстоўваўся ва ўсходняй Індыі, пазней развіўшыся ва ўсходнія індаарыйскія мовы, у ліку якіх бенгальская, асамская, одыя, біхарскія мовы (бходжпуры, магахі, майтхілі) і іншыя.
  • Махараштры
Махараштры выкарыстоўваўся на паўднёва-заходніх прасторах старажытнай Індыі і пазней даў пачатак паўднёвым індаарыйскім мовам, уключаючы маратхі і конкані, і астраўным індаарыйскім мовам, такім як сінгальская і дывехі (мальдыўская).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Sanskrit" . Encyclopædia Britannica [англійская]. Vol. 24 (11th ed.). Cambridge University Press. p. 172. As regards these dialectic varieties...
  2. Woolner, pg. v.
  3. Banerjee, pg. 19-21
  4. Introduction to Prakrit. Calcutta, Printed at the Baptist mission press (1917).
  5. Deshpande, pg. 36-37

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Woolner, Alfred C. Introduction to Prakrit. Delhi: Motilal Banarsidass, India, 1999.
  • Banerjee, Satya Ranjan. The Eastern School of Prakrit Grammarians : a linguistic study. Calcutta: Vidyasagar Pustak Mandir, 1977.