Драмлёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Драмлёва
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Драмлёва на карце Беларусі ±
Драмлёва (Беларусь)
Драмлёва
Драмлёва (Брэсцкая вобласць)
Драмлёва

Драмлёва — колішняя вёска на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны XVI ст. вёска Сяхновіцкага маёнтка гаспадарскага дзяка Касцюшкі Фёдаравіча, упершыню згадана 26 ліпеня 1561 года ў акце падзелу спадчыны паміж Іванам і Фёдарам Касцюшкавічамі, паводле якога трапіла ў долю Фёдара (пазней Малыя Сяхновічаы або Фёдараўшчызна), з поўначы межавала з грунтамі ўласна Сяхновіцкай долі Івана (пазней Вялікія Сяхновічы).

У XVI—XVII стст. ва ўласнасці Каранёўскіх (Пацеяў), потым Сапег. У 1621 годзе драмлёўцы бралі ўдзел у копным судзе паблізу Сяхновіч.

У канцы XVIII ст. набыта князем А. Чартарыйскім, уключана ў Рэчыцкі ключ яго ўладанняў.

З 1860-х гадоў цэнтр сялянскага таварыства, адміністрацыйна ў Мураўёўскай воласці Пружанскага павета.

У Другую сусветную вайну, 11 верасня 1942 года спалена нямецкімі акупантамі падчас карнай аперацыі «Трохвугольнік», загублена 183 жыхары.

Знак у памяць Драмлёва змешчаны на могілках вёсак мемарыяльнага комплексу «Хатынь». На месцы вёскі 12 верасня 1982 года адкрыты мемарыяльны комплекс «Драмлёва» (аўтары — архітэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзімір Вараб’ёў). З савецкага часу штогод 11 верасня на мемарыяльным комплексе «Драмлёва» адміністрацыя Жабінкаўскага раёна арганізоўвае жалобны мітынг.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1811 год — 76 жыхароў, 9 валок
  • 1866 год — 175 жыхароў, 231,5 дзесяцін
  • 1935 год — 152 жыхары, 28 двароў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бензярук, А. Р. 183. Згадаем усіх пайменна // Сельская праўда. — 31 кастрычніка. — С. 5 : фота. — Жабінка, 2018.
  • Драмлёва // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р. Я. Смірнова; рэд. кал.: А. Л. Петрашкевіч і інш.]. — Мінск : Ураджай, 1999. — С. 488.