Юрый Іванавіч Казакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Іванавіч Казакоў
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1940(1940-06-27) (79 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковае званне:
Член у:
Узнагароды:
Бронзавы медаль ВДНГ Бронзавы медаль ВДНГ Бронзавы медаль ВДНГ

Юрый Іванавіч Казакоў (нар. 27 чэрвеня 1940, г. Шуя, Іванаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, вучыўся ў А. Воінава, В. Гусева, Г. Заборскага. З 1965 года выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Дацэнт (1980)[1].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1966 года, Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1].

Жыве ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў мемарыяльнай архітэктуры. Асноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой»; у палацы «Дзяржынава» Мінскай вобласці; «у гонар вызвалення г. Маладзечна»; «Курган Славы» ў вёсцы Сычкава Магілёўскай вобласці; загінулым воінам і партызанам у г. Свіслач Гродзенскай вобласці; помнікі М. Багдановічу і С. Вавілаву ў Мінску, С. Буднаму ў Нясвіжы, Ф. Скарыну ў Празе (Чэхія), В. Каржу ў в. Хорастава Мінскай вобласці, А. Багдановічу ў гарадскім пасёлку Халопенічы Мінскай вобласці[1], Пятру Мсціслаўцу на плошчы Пятра Мсціслаўца ў Мсціславе[2], бюст Пятра Машэрава ў Віцебску (1980, скульптар З. Азгур), скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака», прысвечаная мастаку Валенцію Ваньковічу, у Мінску[3][4], шмат помнікаў-бюстаў і мемарыяльных дошак у гарадах Беларусі і Расіі (усё ў суаўтарстве)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1966, 1970, 1983)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Казаков Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. Скульптар Аляксандр Батвінёнак: Людзі спакон вякоў жылі паводле законаў міфаў // БелаПАН
  3. Аб адкрыцці помніка Валенцію Ваньковічу
  4. Блукаючы рамантык Валенцій Ваньковіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казаков Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.