Драўляныя храмы Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска Трыпілля.

Драўляныя храмы Украіны — помнікі драўлянай сакральнай архітэктуры ва Украіне. Ва Украіне і на яе этнічных землях размешчана каля 3000 драўляных культавых збудаванняў. Унікальнасць украінскіх драўляных храмаў 15-18 стагоддзяў заключаецца ў тым, што яны візуальна падобныя на дзяржаўны герб Украіны, адзін з самых старажытных знакаў чалавецтва — трызубец і ўкраінскі традыцыйны рытуальны трайны падсвечнік. Цэрквы такой трызубападобнай формы распаўсюджаны амаль па ўсёй тэрыторыі Украіны (у некаторых мясцовасцях Галічыны, на Закарпацце і Букавіне форма храмаў з'яўляецца іншай).

Большасць драўляных цэркваў, якія захаваліся на сёння на тэрыторыі Украіны, размешчаны ў яе заходняй частцы, але і на левым беразе Дняпра дастаткова храмаў. Абсалютная большасць драўляных храмаў Украіны належаць да парафій Украінскай праваслаўнай царквы і Украінскай грэка-каталіцкай царквы, толькі 11 драўляных касцёлаў у Львоўскай вобласці належаць Рымска-каталіцкай царкве. Драўляныя цэрквы ва Украіне з'яўляюцца важнымі духоўнымі цэнтрамі і ўнікальнымі архітэктурнымі помнікамі.

Найстарэйшымі драўлянымі храмамі Украіны лічацца Царква Святога Мікалая ў вёсцы Сэрэдне Вадзянэ ў Рахіўскім раёне Закарпацкай вобласці, дзе два зрубы захаваліся з 1428 года, і царква Святога Мікалая ў вёсцы Калоднэ ў Цячыўскім раёне Закарпацкай вобласці 1470 года.[1]

Зноскі