Закарпацце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Карпацкае Русі

Закарпа́цце, Закарпа́цкая Русь, Закарпа́цкая Украі́на, Падкарпа́цкая Русь або Падкарпа́цце (укр.: Закарпаття; венг.: Kárpátalja; славацк.: Podkarpatská Rus; рум.: Transcarpatia; польск.: Zakarpacie; ням.: Karpatenukraine) — гістарычны рэгіён ва Усходняй Еўропе, цяпер большай часткай уваходзіць у Закарпацкую вобласць Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Засяленне Закарпацця славянскімі плямёнамі праз карпацкія перавалы пачалося прыкладна з II ст. н. э. Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што да VIII-IX стст. нізінныя раёны Закарпацця былі даволі густа заселены. Мясцовыя жыхары, якія займаліся земляробствам, мабыць, належалі да белых харватаў, якія пражывалі па абодва бакі Карпацкіх гор. Ўварванне древневенгерского саюза плямёнаў на Дунайскай раўніну адрэзала іх ад суродзічаў - паўднёвых славян, і пад уплывам пастаяннага прытоку перасяленцаў з другога боку Карпат, які доўжыўся аж да XIX стагоддзя, насельніцтва Закарпацця паступова аказалася інтэгравана ў ўсходнеславянскую этнічную супольнасць.

Першапачаткова вядомая як частка ўсходнеславянскіх зямель Кіеўскае Русі, пасля прыходу плямёнаў вуграў у Еўропу гэты рэгіён неўзабаве трапляе пад уладу венграў, якімі й кантраляваўся да другой паловы XVII ст . З XVII ст., як і ўся Венгрыя, уваходзіць у склад Аўстрыі, якая ў 1867 годзе была пераўтвораная ў фэдэрацыйную Аўстра-Венгрыю, дзе Закарпацьце трапіла ў склад венгерскае часткі дзяржавы. Па распадзе Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе рэгіён становіцца прадметам тэрытарыяльных спрэчак між Венгрыяй, Румыніяй і ўкраінскімі нацыянальнымі арганізацыямі, апошнія імкнуліся да далучэння закарпацкіх зямель да суседняй ЗУНР як зямель, дзе большасць насельніцтва складалі ўкраінцы. Тым ня менш, празь некаторы час рэгіён замацоўваецца ў складзе суседняй Чэхаславакіі (Трыянонскі дагавор), дзе атрымлівае статус адной з чатырох адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны пад назваю Падкарпацкая Русь.

З 1938 году ў сувязі зь ціскам на Чэхаславакію суседніх Нямеччыны й Венгрыі поўдзень Закарпацьця пераходзіць у склад Венгрыі, астатняя частка атрымлівае аўтаномію, якая ўрэшце ў 1939 годзе абвяшчае незалежную рэспубліку (гл. Карпацкая Украіна) са сталіцай у мястэчку Хуст. На наступны дзень Венгрыя аб’яўляе акупацыю краіны, аднак пазыцыйныя сутычкі працягваліся цягам яшчэ некалькіх месяцаў. З 19441945 гг. займаецца савецкімі войскамі, пасля чаго, нягледзячы на пратэсты новага чэхаславацкага ўраду, уключаецца ў склад СССР як Закарпацкая вобласць УССР.

З аднаўленнем Украінай незалежнасці ў 1991 годзе статус і межы рэгіёну не зьмяніліся.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У дачыненні этнічнага складу насельніцтва гістарычна большасць складалі ўкраінцы. З часоў уварвання вуграў поўдзень рэгіёну пры мяжы з сучаснай Венгрыі здаўна засялілі венгры, якія й дагэтуль складаюць большасць ад насельніцтва ў раёнах пры мяжы з Венгрыяй і значную (>10%) дзель ад насельніцтва ўсёй вобласці. Існавалі таксама паселішчы немцаў (карпацкія немцы), дагэтуль існуюць супольнасці цыганоў (паўсюдна) і румынаў (паўднёвы ўсход), у ХХ стагоддзі заўважную прысутнасць мелі чэхі ды славакі.

Мясцовае ўкраінскае насельніцтва часам разглядаецца як асобны ўсходнеславянскі этнас пад назваю руснакі. На падобным пункце гледжання настойваюць мясцовыя арганізацыі русінскай ідэнтычнасці, ён жа часта распаўсюджаны ў заходняй і расійскай літаратуры.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва — украінцы — размаўляюць на закарпацкіх гаворках украінскае мовы. Значныя пазыцыі дагэтуль захоўвае венгерская мова (гл. венгерская мова ва Украіне), якая ёсць роднай для практычна ўсяго венгерскага насельніцтва рэгіёну (>90%) і некаторай часткі іншых этнасаў, у тым ліку для некаторых мясцовых цыганоў і ўкраінцаў.