Драўляныя цэрквы Марамурэша
Драўляныя цэрквы Марамурэша* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | 904 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1999 (23 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае восем драўляных цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагоддзях, але яны некалькі адрозніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленне аб традыцыях драўлянага дойлідства ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.
У Марамурэшы існавала і існуе бесперапынная традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі з XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з бярвення. У наш час у румынскай частцы Марамурэша захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны з ліку пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях.
У аб'ект уключаны:
№[1] | Выява | Назва | Месца | Час |
---|---|---|---|---|
904-001 | ![]() |
Увядзенская царква[ro] | Бырсана[uk] | 1711 |
904-002 | ![]() |
Царква Святога Мікалая[en] | Будэшці[uk] | 1643 |
904-003 | ![]() |
Царква Святой Параскевы[ro] | Дэсешці[uk] | 1770 |
904-004 | Раства-Багародзіцкая царква на пагорку | Еуд[uk] | XVIII ст. | |
904-005 | Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла[ro] | Плопіш[uk] | 1796/1798 | |
904-006 | ![]() |
Царква Святой Параскевы[ro] | Паеніле Ізей[uk] | 1604 |
904-007 | Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла | Рогаз[uk] | 1663 | |
904-008 | ![]() |
Царква Святых Архангелаў[ro] | Шурдэшці[uk] | 1766 |
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Wooden Churches of Maramureş - Locations (англ.) . World Heritage. Праверана 2008-8-30.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Драўляныя цэрквы Марамурэша