Сігішаара
| Горад | |||
| Сігішаара | |||
|---|---|---|---|
| рум.: Sighișoara | |||
|
|||
| 46°13′01″ пн. ш. 24°47′28″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Жудзец | Мурэш | ||
| Прымар | Ян Дорын Дэнешан | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1224[2] | ||
| Вышыня цэнтра | 380 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 32 570[1] чалавек (2007) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | (+40) 02 65 | ||
| Паштовы індэкс | 545400 | ||
| Аўтамабільны код | MS | ||
|
|
|||
| sighisoara.org.ro (рум.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Сігішаа́ра (рум.: Sighişoara) — горад у Румыніі, у жудзецы Мурэш. Стаіць на ўзгорку над ракой Тырнава-Марэ (рум.: Târnava Mare) у Трансільваніі, у 175 км на паўночны захад ад Бухарэста. Насельніцтва — 32570 жыхароў (2007). Гістарычны цэнтр горада з 1999 года з'яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Сігішаара вядомая ў гісторыі пад нямецкім імем Шэсбург (Schäßburg) і венгерскім — Шэгешвар (Segesvár). Горад заснавалі ў XIII стагоддзі нямецкія каланісты з Саксоніі і даліны Мозеля. Яны ўзвялі на ўзгорку сярэднявечную крэпасць, некалькі цэркваў і знакамітую Гадзіннікавую вежу вышынёй у 64 метра.
У XIV стагоддзі Шэсбург стаў вольным горадам, а да XVI стагоддзя — адным з вядучых гандлёва-рамесных цэнтраў Усходняй Еўропы з 15 рамеснымі цэхамі. У XV стагоддзі ў горадзе чаканіў манету выгнаны з Валахіі гаспадар Улад Дракула. У 1631 годзе тут быў абраны на венгерскі прастол трансільванскі князь Юрый I Ракацы.
Ніжняя частка горада была разбурана землетрасеннем 1668 года і пажарам 1676 года, але на працягу наступнага стагоддзя была адбудавана нанова.
У 1849 годзе руская армія нанесла пад Шэгешварам разгромнае паражэнне венгерскім паўстанцам. Сярод загінулых у баі апынуліся генерал-маёр Р. Я. Скарацін і выбітны паэт Шандар Петэфі. У XIX стагоддзі памяць абодвух была ўшанавана помнікамі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Нацыянальны інстытут статыстыкі
- ↑ Ghinea D. România Geografică Праверана 12 лістапада 2025.
- ↑ http://www.zamosc.pl/page/4/miasta-partnerskie.html
- ↑ https://primariasighisoara.ro/portal/mures/sighisoara/portal.nsf/pagini/orase%2Binfratite%2Bi%2Bpartenere-00001EFA
- ↑ https://primariasighisoara.ro/portal/mures/sighisoara/portal.nsf/pagini/citta+di+castello+italia-00001EFE
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сігішаара