Дубейкаўскі сельсавет
Выгляд
Дубейкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубейкі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 29 ліпеня 1971 |
Дубе́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубейкі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Качановіцкага і Лявонавіцкага сельсаветаў[1]. 9 жніўня 1960 года ў склад Ланскага сельсавета перададзены вёскі Качановічы I і Качановічы II[2]. 29 ліпеня 1971 года сельсавет перайменаваны ў Лявонавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Лявонавічы[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.