Лявонавічы (Нясвіжскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лявонавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовыя індэксы
222634
Аўтамабільны код
5
СААТА
6242825036
Лявонавічы на карце Беларусі ±
Лявонавічы (Нясвіжскі раён) (Беларусь)
Лявонавічы (Нясвіжскі раён)
Лявонавічы (Нясвіжскі раён) (Мінская вобласць)
Лявонавічы (Нясвіжскі раён)

Ляво́навічы[1] (трансліт.: Liavonavičy, руск.: Леоновичи) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета.

Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад Нясвіжа, за 126 км ад Мінска, каля ракі Цапры[2]. Суседнічае з вёскай Габруны, Ляхі, Смалічы, Цякалаўшчына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1720 годзе вёска ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1870 годзе — вёска Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета. У 1890 годзе ў вёсцы адкрыта перасовачная школа граматы, дзе ў 1890/1891 навучальным годзе вучылася 8 хлопчыкаў.

У 1940—1954 і 1971—2013 гадах — цэнтр Лявонавіцкага сельсавета[3]. З 28 мая 2013 года Лявонавіцкі сельсавет ліквідаваны, вёска ў складзе Ланскага сельсавета[4].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Праз вёску праходзяць аўтобусныя маршруты «Нясвіж — Клецк» і «Нясвіж — Лявонавічы».

Дом культуры, бібліятэка, дзве крамы, дзіцячы садок, аддзяленне сувязі «Белпошта», урачэбная амбулаторыя, гараж, аўтапарк ЗАТ «1 Мая», жывёлагадоўчая і свінаферма.

У 2015 годзе закрыта мясцовая агульнаадукацыйная школа[5].

7 лістапада 2018 года на месцы былой агульнаадукацыйнай школы адкрыта аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў[5]. У будынку пераабсталяваны класы, зменены інжынерныя сістэмы, дах. У былым кабінеце фізікі размешчаны нумары павышанай камфортнасці, на месцы настаўніцкай — пакой для трох чалавек.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая школа ў Лявонавічах адкрыта ў 1890 годзе, тады яе наведвала 8 хлопчыкаў. З 1910 года лявонавіцкія дзеці займаліся ў Блячынскай царкоўна-прыходскай школе і Цякалаўшчынскім народным вучылішчы, а з 1917 года заняткі праводзіліся ў прыватных памяшканнях па чарзе.

У 1922—1924 гадах у школе працаваў будучы беларускі паэт і кампазітар С. М. Новік-Пяюн, у 1950—1988 гадах працавала Заслужаны настаўнік Беларусі Г. І. Вараненка.

У 1925—1939 гадах дзейнічала польская пачатковая школа. У 1940—1941 гадах навучанне праходзіла ў былых польскіх казармах у суседняй вёсцы Смалічы. У 1948 годзе метадам народнай будоўлі ўзведзены тры будынкі Лявонавіцкага сямігадовай, а пасля васьмігадовай школы, дырэктарам якой стаў А. М. Шынгель.

У 1971 годзе пабудаваны новы тыпавы будынак школы і яна набыла статус сярэдняй. Першы выпуск адбыўся ў 1973 годзе, атэстат пра сярэднюю адукацыю атрымалі 29 выпускнікоў.

З 2002 года школа пераназвана ў Лявонавіцкую сярэднюю школу-дзіцячы сад, а з 2005 года стала ўстановай адукацыі «Лявонавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа-дзіцячы сад».

У 2009 годзе ў школе навучалася 59 вучняў і 12 дзіцячасадаўцаў. Дырэктарам працавала А. І. Макаўчык.

У 2015 годзе агульнаадукацыйная школа закрыта[5].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе жыхары вёскі стварылі Лявонавіцкі народны хор, адзін з найстарэйшых самадзейных калектываў Мінскай вобласці і агулам Беларусі. У вытоках хору былі мясцовы паэт і кампазітар Сяргей Новік-Пяюн і самадзейны кампазітар П. Косач. Вялікую дапамогу як кансультант у свой час аказваў народны артыст СССР Г. І. Цітовіч. У 1926 годзе разам з хорам быў арганізаваны тэатр, які праіснаваў да 1936 года і адыграў адметную ролю ў распаўсюджанні беларускай культуры ў Заходняй Беларусі, што тады была ў складзе Польшчы.

За дзесяць гадоў Лявонавіцкі тэатр падрыхтаваў і паставіў 21 п’есу. Сярод іх былі «Паўлінка» Янкі Купалы, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Збянтэжаны Саўка» Леапольда Родзевіча. Спектаклі ставіліся ў будынку хлебазапаснага магазіна дарэвалюцыйнага часу, які мясцовы жыхары называлі проста «магазін». У 1933 годзе гэты будынак перабудаваны ў Народны дом. Тэатр выязджаў са спектаклямі ў суседнія вёскі, а таксама ў Клецк і Нясвіж. На пастаноўкі ў Лявонавічы прыходзілі людзі з навакольных вёсак і мястэчак. Пра тэатр пісалі віленскія газеты. У спектаклях прымаў удзел аркестр пад кіраўніцтвам П. Ф. Казака і Лявонавіцкі хор.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 429 жыхароў, 167 двароў[2].
  • 2001 год — 431 жыхар, 167 двароў.
  • 2009 год — 373 жыхары[6].

У 2018 годзе тут жылі 8 адзінокіх пенсіянераў[5].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыялы[правіць | правіць зыходнік]

  • Стэла на ўшанаванне памяці 49 землякоў, загінулых у Другой сусветнай вайне, усталявана ў 1976 годзе ў цэнтры вёскі.
  • Стэла на ўшанаванне памяці двух партызан, загінулых у Другой сусветнай вайне, усталявана ў 1965 годзе на мясцовых могілках.[7]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б БелЭн 1999.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 23 кастрычніка 2018.
  5. а б в г https://www.sb.by/articles/v-derevne-leonovichi-nesvizhskogo-rayona-otkryli-otdelenie-kruglosutochnogo-prebyvaniya-dlya-pozhily.html
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 3 чэрвеня 2019.
  7. [1] Архівавана 11 снежня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]