Перайсці да зместу

Дубраўка (Горскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
19 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2238
Аўтамабільны код
6
СААТА
7238812046
Дубраўка (Беларусь)
Дубраўка
Дубраўка
Дубраўка (Магілёўская вобласць)
Дубраўка
Дубраўка

Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Горскага сельсавета.

Вёска знаходзіцца за 16 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, за 125 кіламетраў ад Магілёва, за 67 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі КрычаўСураж. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ рака Палуж (прыток ракі Беседзь). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Грыбы, Маловіна, Ясен і далей па шашы Хоцімск—Краснаполле.[2]

Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна ўздоўж ракі і забудавана аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Традыцыйная драўляная вясковая хата ў вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёна, побач з вялікай старой сасной.

Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя. У 1777 годзе вёска ў Рагачоўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1897 годзе ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе ў вёсцы 20 двароў, 128 жыхароў, у фальварку 1 двор, 2 жыхары. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.

Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Палужскага сельсавета[3].

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 2 кастрычніка 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 годзе ў складзе калгаса імя В.Валадарскага (цэнтр — вёска Горы).

  • XIX стагоддзе:
    • 1816 — 32 двары, 221 жыхар.
    • 1897 — 17 двароў, 133 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 20 двароў, 128 жыхароў (у фальварку 1 двор, 2 жыхары).
    • 1990 — 20 гаспадарак, 52 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 11 гаспадарак, 19 жыхароў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ўка
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Новый кандидат в президенты — Виктор Терещенко Архівавана 28 лістапада 2010.