Дулебка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дулебка
Характарыстыка
Даўжыня 23 км
Басейн 152 км²
Вадацёк
Вусце Ольса
Размяшчэнне
Водная сістэма Ольса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Бярэзінскі раён

Дулебка, Дулеба — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання, звязаная з літоўскімі назвамі Dulbis (назва возера і яру), Dulbė (назва сажалкі і поля), з латышскімі назвамі Dulbju acs (назва балота), Dulbi (назва вёскі).

Гэтыя назвы адносяцца да мясцінаў, якія выгнутыя («выдзеўбаныя»), і звязаныя з літоўскім dulbti «дзяўбсці»[1], а тое — ад індаеўрапейскага корня *dhelbh- "дзяўбсці", які таксама вядомы ў стараеўрапейскай гідраніміі[2].

Ад гэтага гідроніма пайшлі назвы вёсак Дулеба (цяпер Дулебы) і Дулебна (цяпер Дулебня), а таксама мікратапонім Дулебскае балота.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 152 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 3,7 км на поўнач ад вёскі Ягадка, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Мацевічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 12 км (2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравіца — 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Галынка). Цячэ пераважна па забалочаным лесе.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 95.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 26-27.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.