Думбля (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Думбля
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,1 м
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,15 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Думбля (Беларусь)
Думбля
Думбля
Думбля (Віцебская вобласць)
Думбля
Думбля
Map

Думблявозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1,3 км на ўсход ад вёскі Гаўраны, у басейне ракі Дрысвята.

Плошча возера каля 0,1 км², даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі каля 1,15 км. Возера акружана шырокай забалочанай поймай, якая парасла балотна-лугавой расліннасцю і хмызняком. Берагі пясчаныя, нізкія, забалочаныя, месцамі пад хмызняком. Зарастае слаба. На паўночным усходзе злучана вузкай пратокай з возерам Аболе, на захадзе ўпадае ручай. На поўнач ад возера размешчаны балотны масіў Вялікая Думбля.

У возеры водзяцца шчупак, судак, плотка, лінь шчупак, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]